Улада77

Міліцыю супраць КДБ

Гомельскі актывіст Канстанцін Жукоўскі выклікаў міліцыю пасля адмовы супрацоўніка КДБ даць кнігу скаргаў.

Гомельскі актывіст апазіцыі Канстанцін Жукоўскі выклікаў міліцыю пасля адмовы супрацоўнікаў упраўлення КДБ па Гомельскай вобласці даць яму кнігу скаргаў.

Як паведаміў БелаПАН К.Жукоўскі, 29 красавіка ён разам з другім актывістам, Андрэем Цянютам, прыехаў ва УКДБ, каб забраць камп'ютэр і іншыя рэчы апошняга, канфіскаваныя пры вобыску ў верасні 2007 года.

У адносінах да А.Цянюты была распачата крымінальная справа за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванай арганізацыі "Малады фронт". У ходзе вобыску ў актывіста апазіцыі канфсікаваны камп'ютэр і ўласныя рэчы. 25 красавіка А.Цянюту паведамілі, што вытворчасць па крымінальнай справе ў адносінах да яго спынена і ён можа забраць камп'ютэр.

"Калі мы прыехалі ў камітэт, каб падаць заяву і ва ўстаноўленым парадку забраць камп'ютэр, супрацоўнікі КДБ адмовіліся рэгістраваць заяву Цянюты. Я патрабаваў кнігу скаргаў. Супрацоўнік камітэта адмовіў мне ў просьбе і сказаў, што КДБ не крама. Кнігу скаргаў павінны прад'яўляць па першым патрабаванні, таму, каб аднавіць законнасць і справядлівасць, я выклікаў міліцыю", — сказаў К.Жукоўскі.

Паводле яго слоў, міліцыянеры, якія прыбылі па выкліку, абавязалі супрацоўнікаў КДБ даць кнігу скаргаў, дзе А.Цянюта зрабіў запіс аб тым, што яго заяву адмовіліся рэгістраваць. Бліжэйшым часам актывіст мае намер паўтарыць спробу зарэгістраваць заяву.

Алена Германовіч, БелаПАН

Каментары7

Цяпер чытаюць

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Усе навіны →
Усе навіны

У Падмаскоўі загінуў кіраўнік кампаніі-пастаўшчыка кампазітных матэрыялаў для МС-21 і паранены будаўнік касмічнага цэнтра, адкрытага Пуціным3

Кібератака паралізавала працу аэрапортаў па ўсёй Еўропе2

У Траецкім прадмесці Мінска прадаецца кватэра плошчай 118 квадратаў1

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу10

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»1

«Губазікаўцы схіляюць Калеснікаву да высылкі, але яна не хоча»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць