Анімацыйны персанаж Метровіч будзе інструктаваць пасажыраў мінскай падземкі
Пасажыры Мінскага метрапалітэна ў хуткім часе змогуць убачыць на інфармацыйных плакатах і відэаэкранах у падземцы новага «супрацоўніка» — анімацыйнага персанажа Метровіча, паведамілі ў сталічнай падземцы.

Выява Метровіча будзе выкарыстоўвацца ў розных інфармацыйных і прапагандысцкіх матэрыялах мінскага метро. Акрамя таго, ужо ідуць працы над стварэннем анімацыйных ролікаў, у якіх новы герой раскажа пасажырам пра тое, як паводзіць сябе ў той ці іншай сітуацыі, як выконваць правілы бяспекі.
На «ролю» Метровіча дызайнеры спрабавалі некалькі персанажаў, з якіх быў абраны менавіта гэты пацешны чалавечак у форме супрацоўніка метрапалітэна. Яго правобразам стаў уладальнік ганаровага звання «Мінчанін года-2015», начальнік станцый «Малінаўка» і «Пятроўшчына» Уладзімір Кажадуб, які працуе ў метро з дня яго адкрыцця.
У Мінскім метрапалітэне спадзяюцца, што пасажыры на новаўвядзенне адрэагуюць станоўча, бо для многіх анімацыйны персанаж сапраўды стане крыніцай карыснай і патрэбнай інфармацыі. Пасля, калі Метровіч прыйдзецца пасажырам па душы, яго вобраз будзе ўвасабляць метрапалітэн у цэлым.

Як вам такая ідэя? Выказвайцеся у каментарах!
-
«А Лукашэнка не ў курсе, адкуль быў напад на гэту асфальтаваную дарогу?» У вёсцы правялі велапрабег — але ўся ўвага дасталася дарозе
-
Мільянер Варабей атрымаў права на забудову цэнтра Мінска — узамен на дарагую клініку для Лукашэнкі
-
Мінчукі ў чаце паскардзіліся на працу паліклінікі. Дзяржаўная прапаганда абвінаваціла ў чэргах саміх наведвальнікаў
Каментары