Меркаванні1212

Алесь Лагвінец: Беларусы, трэба збіраць грошы на свой універсітэт і тэлеканал

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт страціў аднаго з галоўных спонсараў. Паўночная рада спыняе фінансаванне пасля дыскусіі пра ролю і стратэгію беларускай ВНУ ў выгнанні, якая шмат для якіх абітурыентаў з Беларусі – адзіны шанец на вышэйшую адукацыю.

Ці азначае гэта, што скандынаўскі холад падзьме і ў бок іншых ініцыятываў, звязаных з нашаю краінай?

У якасці афіцыйнай прычыны Паўночная рада называе неабходнасць зменаў у сваім бюджэце з мэтаю вызваліць сродкі для праграмаў інтэграцыі ўцекачоў ды мігрантаў.

Фінансавую дапамогу беларускаму ўніверсітэту, які працуе ў выгнанні ў Вільні, даюць шматлікія замежныя фонды. Але менавіта Рада скандынаўскіх краінаў была адным з галоўных спонсараў ЕГУ.

Сродкі ад спонсараў кіруюць у першую чаргу на тое, каб студэнты мелі магчымасць вучыцца цалкам або часткова бясплатна. А таму цяпер навучальную ўстанову можа чакаць скарачэнне адпаведных праграмаў, а таксама колькасці выкладчыкаў.

«Для Беларусі і беларусаў вельмі важна навучыцца рабіць свой універсітэт або збіраць грошы на свой тэлеканал. Вельмі добра, што мы змаглі зрабіць гэта пры дапамозе замежных краінаў. Цяпер гэта выклік для нашага грамадства. Мы самыя павінны адраджаць нашую нацыю, эканоміку і дзяржаву», – зазначыў у эфіры праграмы «Гарачы каментар» былы выкладчык ЕГУ Алесь Лагвінец.

Больш у відэаматэрыяле:

Каментары12

Цяпер чытаюць

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Усе навіны →
Усе навіны

На выпрабаваннях пад Масквой заўважылі новы цягнік для мінскага метро. Ён падобны да звычайнай электрычкі2

Уладзімір Мацкевіч: Найгоршае, што са мной адбылося ў турме, — тое, што забралі мае сшыткі2

«Аднаўляйце сям'ю». Расійскі апазіцыянер прыйшоў з парадамі да Ціханоўскай — у інтэрнэце яго асадзілі56

Актывы збанкрутаванай «Белрыбы» перайшлі да фірмы, блізкай да сям'і Лукашэнкі3

Канал «Настоящее время. Беларусь» спыняе існаванне9

У Гродне падлетак пабіў слоікам з-пад шакаладнай пасты лабавое шкло ў машыне1

Кіроўца Voyah у Мінску даказаў, што ў яго жалезныя нервы2

Вярхоўны суд пакінуў у сіле прысуд журналісту Ігару Ільяшу2

«Ліміт перавышаны». Візавы цэнтр Італіі аднавіў запіс па жывой чарзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі7

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць