Грамадства77

Студэнтку ў Баранавічах пагражаюць адлічыць за ўдзел у флэшмобе «Танчым за рэформы»

Актывістка Руху «За Свабоду» Аліна Нагорная атрымала папярэджанне пра адлічэнне з Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэту пасля таго, як зняла відэа ў падтрымку студэнцкага флэш-моба #танчымЗаРэформы, паведамляе pyx.by.

Незалежныя студэнцкія арганізацыі запусцілі флэшмоб «Танчым за рэформы» у лютым. Яны хацелі звярнуць увагу на адсутнасць рэформ у беларускіх ВНУ. Відэа Аліны Нагорнай з сябрамі з’явілася ў сацсетках 25 мая. Ягоны сюжэт — просты, студэнты танцуюць каля ўніверсітэта, у якім вучацца, у дадзеным выпадку гэта Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

Праз некалькі дзён, 27 мая, з ёй у сацсетках звязалася супрацоўніца ўніверсітэта. «Аліна, калі вы сёння да 17.00 не выдаліце з кантактаў відэа «Танцы за рэформы», будзеце адлічаныя. Дэканат», — напісала нейкая Ірына ў асабістых паведамленнях УКантакце.

«Я здала сесію з сярэднім балам 8,2, — адказала ёй Нагорная. — За што вы можаце мяне адлічыць?»

У якасці падставы для адлічэння супрацоўніца ўніверсітэта называла курсавую. Па словах Аліны Нагорнай, якая нядаўна аднавілася на 4 курс, і даведалася пра неабходнасць напісання работы падчас сесіі, выкладчыкі далі ёй час да жніўня.

Праз нейкі час тая ж жанчына напісала студэнтцы ў Viber. «Аліна, мы не плануем вас адлічваць, але пераканаўчая просьба выдаліць гэтае відэа! У нас ва ўніверсітэце добра функцыянуе студэнцкае самакіраванне, і ўсе пытанні, якія ўзніклі, вы можаце абмеркаваць з імі. Не кідайце цень на ўніверсітэт», — адзначыла супрацоўніца ўніверсітэта.

Нагорная пры гэтым падкрэсліла, што «відэа не было знятае з мэтай кінуць цень менавіта на наш універсітэт, а тычыцца сістэмы нашай адукацыі ў цэлым».

Актывістка Руху «За Свабоду» называе гэтыя пагрозы незаконнымі: «Думаю, што будуць валіць на курсавой. Пагрозы незаконныя. І парушаюць маё канстытуцыйнае права».

Каментары7

Цяпер чытаюць

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы4

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

Усе навіны →
Усе навіны

У пакістанскім ледавіку знайшлі цела чалавека, які знік 28 гадоў таму. Яно амаль не пашкоджанае

«Я хачу яму іх у твар кінуць». Сяргей Ціханоўскі паведаміў, што Святлана казала пра грошы ад Лукашэнкі21

«Знайшлі толькі адзін пачак — выпадкова». З продажу знікла папулярная дзіцячая гіпаалергенная сумесь1

9 жніўня ў Варшаве з'явіцца бел-чырвона-белае падсвятленне8

Паўночны карэец абвязаўся пенапластам і морам уцёк уплаў. Плыў 10 гадзін6

Трамп сустрэнецца з Пуціным, калі той перад тым сустрэнецца з Зяленскім6

У Мінску і ваколіцах пабудуюць новыя жылыя раёны3

Мужчына тачыў нож і загінуў

«Трэба разварочваць аўтобусы». Перавозчыкі дамовіліся змагацца з людзьмі, якія перасаджваюцца на мяжы9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы4

Амерыканскі журналіст Шустэр расказаў, як яго ўгаворвалі зрабіць інтэрв'ю з Лукашэнкам. Нават прапаноўвалі грошы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць