Спорт

Бельгія не пакінула шанцаў Ірландыі — 3:0

Зборная Бельгіі, якая лічыцца адным з фаварытаў Еўра-2016, паспрабавала апраўдаць свой статус у матчы з Ірландыяй. Атрымалася пераканаўча — 3:0.

Першы тайм бельгійцы ціснулі, але не змаглі забіць ніводнага гола. Затое пасля перапынку расшчодрыліся адразу на тры забітыя мячы. Два з іх забіў нападаючы англійскага «Эвертана» Рамэлу Лукаку, яшчэ адзін на рахунку паўабаронцы расійскага «Зеніта» Акселя Віцэля.

Статыстыка па ўдарах — 18:8 на карысць бельгійцаў. Аднак даволі вялікая лічба ў ірландцаў — ілюзія барацьбы. Па дакладных стрэлах лік — 7:2.

Нагадаем, у першай сустрэчы бельгійцы саступілі Італіі (0:2). А Ірландыя і Швецыя згулялі ўнічыю 1:1.

Сітуацыя ў групе E наступная: Італія – 6 пунктаў, Бельгія – 3, Швецыя – 1, Ірландыя – 1.

Італія ўжо датэрмінова выйшла ў плэй-оф, Бельгіі для дасягнення такога выніку трэба не прайграць у апошнім матчы шведам.

Каментары

Цяпер чытаюць

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе

Усе навіны →
Усе навіны

Рэчыцкія прапагандысты апалчыліся на лялек Лабубу5

Трамп — Ірану і Ізраілю: Якога д'ябла яны гэта робяць?1

Як сілавікі на чале з Карпянковым крышавалі наркагандляроў і засталіся беспакаранымі15

«Тата, я табе пачытаю, і ты заснеш». Ціханоўскі падзяліўся душэўнай гісторыяй пра дачку6

Блогерка Баба Нюра развялася з мужам-дальнабойшчыкам і сышлася з гітарыстам «Драздоў»22

У Мінску з'явіўся чарговы помнік міліцыянеру. У сталіцы іх ужо шэсць17

На перадсмяротным відэа з калоніі насамрэч быў не Вітольд Ашурак. З'явіліся новыя падрабязнасці смерці палітвязня34

«Майстар прыйшоў і папрасіў выдаліць відэа з тыктоку». У Магілёве на даху шматпавярховіка ўтварыўся вялікі басейн5

Пятрухін прызнаў, што 17-гадовага выкрывацеля Лібера выкарысталі спецслужбы. Але ёсць нюанс11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе1

Біёлаг Сяргей Шэлег, якога асудзілі на 8,5 года за данаты, пасля раптоўнага вызвалення марыць і далей дапамагаць беларусам. Яго філасофія натхняе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць