Усяго патроху1414

Юрый Антонаў расказаў, як ён змагаецца з перападамі ціску. Кажа, яму вельмі гэта дапамагае

«Трэба ўзяць звычайную фольгу».

Юрый Антонаў. Фота: ymantonov / Facebook

Музыкант Юрый Антонаў, які доўгі час жыў у Беларусі, расказаў «Камсамолцы», што ён метэазалежны чалавек, моцна рэагуе на перапады ціску.

Але ў яго ёсць спосаб, як змагацца з перападамі артэрыяльнага ціску.

— Трэба ўзяць звычайную фольгу, скласці яе ў некалькі пластоў і надзець на галаву, а зверху звычайную спартовую шапачку. Праз хвілін 15 усё праходзіць. Ва ўсякім разе ў мяне так. Калі магнітныя буры ці сонечная актыўнасць, гэта мне дапамагае, — запэўнівае ён.

Юрый Антонаў, вядомы кампазітар і спявак, нарадзіўся ў 1945 годзе ў Ташкенце. Пасля вайны сям'я Антонавых пераехала ў Маладзечна, дзе Юрый скончыў музычную школу, а затым музычнае вучылішча па класе народных інструментаў. Тут ён стварыў свой першы эстрадны аркестр і пачаў выступаць. Пасля вучылішча быў размеркаваны выкладчыкам музыкі ў Мінскую дзіцячую музычную школу, а ў 1969 годзе далучыўся да легендарных «Песняроў» як піяніст і аранжыроўшчык. Пасля пераехаў у Маскву.

Каментары14

  • Зусім згубілі сумленне
    25.06.2025
    "Наш славуты зямляк", які падтрымаў вайну ва Ўкраіне ва ўсе галасы? Мы скатываемся ўжо да таго, што даем парады прарасейскіх фашыстаў тут?
    Які сорам непрыкрыты!
  • %
    25.06.2025
    У яго сябра Лазы Зямля плоская. У іх здарылась непапраўнае - гады прыйшлі, а мудрасьць прамінула
  • Doc Inna
    25.06.2025
    Сістэма аховы здароўя ў Расеі і ў нас запраграмавана на ўтылізацыю пенсіянераў як адпрацаваўшага свой рэсурс смецця, так што парада добра адпавядае гэтай стратэгіі
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА14

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Усе навіны →
Усе навіны

Дажджы вяртаюцца. Але будзе цёпла

У Мінску колькасць немаўлят скарацілася на траціну проці 2020 года21

Расія засакрэціла амаль усю статыстыку па дэмаграфіі5

Пошук у Google зніжае крэатыўнасць — людзі пачынаюць думаць аднолькава

Італьянскі матацыкліст зрабіў сэлфі з медзведзянём. Пасля гэтага яго насмерць разарваў дарослы мядзведзь6

Дасведчанаму айцішніку з EPAM прысудзілі калонію за данаты. Пагражала да васьмі гадоў7

Выкладчык БНТУ ведае 14 моў — яго парады вельмі простыя4

Захворванні, якія пераносяць камары, становяцца сур'ёзнай праблемай у Еўропе3

Пад Мінскам каля Заслаўскага вадасховішча збіраюцца пабудаваць маштабны гасцінічны комплекс ФОТЫ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА14

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць