Улада22

Пасажырам мэтро з чэрвеня давядзецца плаціць за праезд двойчы?

Перасадачны вузел Менскага мэтрапалітэну закрываецца на рэканструкцыю з 1 чэрвеня. На гэты час ад плошчы Незалежнасьці да станцыі «Плошча Перамогі» будзе курсіраваць бясплатны аўтобус. Але пасажырам мэтро, магчыма, давядзецца набываць жэтон і тады, калі яны пасьля праезду ў аўтобусе будуць заходзіць пад зямлю другі раз.

Пасажыры менскага мэтро з‑за закрыцьця на рэканструкцыю станцыі «Кастрычніцкая», магчыма, будуць плаціць за праезд двойчы. Пра гэта Эўрарадыё паведаміў начальнік аддзела пэрспэктыўнага разьвіцьця пасажырскага транспарту прадпрыемства «Мінсктранс» Аляксандар Капцюх.

Нагадаем, перасадачны вузел Менскага мэтрапалітэну закрываецца на рэканструкцыю з 1 чэрвеня. На гэты час ад плошчы Незалежнасьці да станцыі «Плошча Перамогі» будзе курсіраваць бясплатны аўтобус. Аднак, як даведалася Эўрарадыё, пасажырам мэтро давядзецца набываць жэтон і тады, калі яны пасьля праезду ў аўтобусе будуць заходзіць пад зямлю другі раз.

«Пакуль, наколькі нам вядома, у мэтро ўваход другі раз платны… Пакуль канчатковага рашэньня не прынята. Невядома, як аднясецца кіраўніцтва гораду да гэтага факту…», — кажа Аляксандар Капцюх:

І пакуль кіраўніцтва гораду ў гэтым пытаньні яшчэ не прыняло канчатковага рашэньня, дык зь бясплатным аўтобусам усё зразумела — ён будзе курсіраваць з інтэрвалам 1,5 хвіліны. Аднак яго зьяўленьне на праспэкце Незалежнасьці можа прывесьці да новых праблемаў:

«Пры троххвілінным інтэрвале руху 100‑га маршруту ўклініць яшчэ і бясплатны аўтобус, дык аўтобусы будуць ісьці па праспэкце чарадой!»

Адзначым, што рэканструкцыя «Кастрычніцкай», дзе замест трох эскалятараў усталююць чатыры, мусіла працягнуцца пяць месяцаў, аднак мэр сталіцы запатрабаваў, каб усе работы былі завершаныя да 1 верасьня.

Паводле: «Еўрапейскае радыё для Беларусі»

Каментары2

Цяпер чытаюць

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Усе навіны →
Усе навіны

У выніку абстрэлу Кіева загінула ўдава першай ахвяры Чарнобыльскай катастрофы1

Экс-камандзір Палка Каліноўскага Павел Шурмей пакінуў пасаду і заявіў, што падраздзяленне ўжо не з'яўляецца палком па колькасці49

Магія «залатой крыві»: як навукоўцы спрабуюць аднавіць самую рэдкую групу крыві ў свеце — і навошта1

Нарада па сітуацыі на мяжы з ЕС прайшла без удзелу Лукашэнкі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі19

Які раён Беларусі самы бедны? Народ спрачаецца9

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

МЗС пра зніклую ў М’янме Веру Краўцову: Дакументы аб смерці падробленыя3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць