Кіно

Дэніэл Рэдкліф распавёў аб праблемах з алкагалізмам

Адданыя прыхільнікі Дэніэла Рэдкліфа, якому прынесла папулярнасць ролю Гары Потэра, ведаюць, што некалькі гадоў таму ў акцёра былі сур'ёзныя праблемы з алкаголем. Напярэдадні Рэдкліф распавёў прадстаўнікам выдання The Telegraph, як яму ўдалося перамагчы залежнасць.

neogaf.com

Па словах акцёра, ён адносіцца да тых людзей, якія кардынальна мяняюцца, калі вып'юць. Дэніэл прызнаўся, што станавіўся іншым чалавекам пасля ўжывання алкаголю, аднак ён сам не можа сказаць, якім, паколькі ўсё, што адбываецца вакол, у той час было падобна на хаос. Акцёр адзначыў, што ў адзін момант ён зразумеў, што стаміўся быць залежным, таму вырашыў перамагчы сваё захапленне алкагольнымі напоямі.

Дэніэл Рэдкліф падкрэсліў, што справіцца з залежнасцю яму дапамог спорт. Праўда, акцёр не хавае, што працэс пазбаўлення ад залежнасці праходзіў вельмі доўга і даволі пакутліва. Аднак цяпер Дэніэл з гонарам можа сказаць любому, што ўжо тры гады не ўжывае спіртнога.

Заканчваючы размову з журналістамі, Рэдкліф сказаў, што прыхільнасць да алкаголю ў яго з'явілася ў сувязі з раптоўнай славай, якая прыйшла да акцёра пасля выхаду «Гары Потэра».

Каментары

Цяпер чытаюць

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння18

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Усе навіны →
Усе навіны

«Морды кіслыя. Што з тварам?» Прапагандыст Пуставы зноў раз'юшаны беларусамі24

У Чачэрску правялі паказальны суд над маладзёнамі, якія сарвалі чырвона-зялёны сцяг1

«Сыходзіць эпоха навуковага стэндапу». Бесараб пра зняцце з пасады былога кіраўніка Акадэміі навук9

«Раніцай купіў даляры, увечары ўжо не здаць». Ці зменяцца правілы ў абменніках і што банкі робяць з «дрэннай» валютай1

«Страляй у бура». Што паказаў Дональд Трамп прэзідэнту Паўднёвай Афрыкі10

Адна з арганізатарак жаночых маршаў Настасся Касцюгова пачала выкладаць у нідэрландскім універсітэце9

Кая Калас: Сербія павінна зрабіць геапалітычны выбар7

«Храм — гэта і бальніца, і школа!» У Магілёве сабралі сотні подпісаў супраць будаўніцтва царквы ў Пячэрскім лесапарку11

Авіялініі могуць увесці стаячыя месцы ўжо ў 2026 годзе2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння18

Жонка агента-каханка Анжалікі Мельнікавай звязаная з арганізацыяй Руская мадэль эфектыўнага спакушэння

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць