Навука і тэхналогіі

Каля 60% ліхтароў у Мінску запальваюць з дапамогай сім-картак

Больш за 60 тысяч ліхтароў у сталіцы (каля 60% ад агульнай колькасці) кіруюцца з дапамогай мабільнай сувязі праз адмысловыя сім-карты velcom. Такую інфармацыю распаўсюдзілі кампанія velcom і УП «Мінгарсвятло».

photoclub.by

«Разумныя ліхтары» асвятляюць усе раёны Мінска, на іх перайшлі як у цэнтры горада, так і ў спальных раёнах. Мабільная сувязь таксама выкарыстоўваецца для кіравання вулічным святлом уздоўж буйных магістраляў, у тым ліку ўздоўж трасы да Нацыянальнага аэрапорта Мінск. Такім жа чынам кантралююць і вячэрняе падсвятленне будынкаў на большасці вуліц сталіцы.

Працуе інтэлектуальнае асвятленне падобна сістэме «разумны дом». Усе ліхтары падключаныя да падстанцый, а калі дакладней — невялікіх кантролераў, у якіх устаноўленыя сім-карты. Дзясяткі датчыкаў збіраюць інфармацыю аб рабоце вулічнага ліхтара, якая праз кантролер і сетку velcom перадаецца ў сістэму. «Разумныя ліхтары» ў рэжыме рэальнага часу апавяшчаюць аператараў аб усіх інцыдэнтах. Напрыклад, дыспетчар адразу даведваецца, калі знікла напружанне, узніклі праблемы з акумулятарам або ўзламаныя дзверцы падстанцыі. Гэтак жа аператыўная і зваротная сувязь: рамонтная брыгада адразу выязджае на ліквідацыю непаладак.

«Разумныя ліхтары» з'явіліся ў сталіцы дзякуючы супрацоўніцтву УП «Мінгарсвятло» і кампаніі velcom.

Агульная колькасць вулічных ліхтароў у Мінску перавышае 100 тысяч, прычым штогод іх колькасць расце на 10-15%.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Усе навіны →
Усе навіны

Тавары з «Пагоняй» прадавалі, нягледзячы на забароны9

Стала вядома, як рагачоўскі завод працуе на расійскую вайсковую прамысловасць5

Ва ўсім свеце перастаў працаваць Starlink

Гродзенскі «Нёман» перавярнуў гульню з «Кошыцамі», прайграючы 0:21

Пад Мінскам адбыўся магутны выбух на газавым трубаправодзе11

Знялі з пасады намесніка гендырэктара ТАСС, які браў інтэрв'ю ў Лукашэнкі1

Памёр Вячка Станкевіч3

Школа эканомікі і бізнэсу ЕГУ: што яна сабой уяўляе і чым адрозніваецца ад БДЭУ6

Сярод загінулых у авіякатастрофе ў Амурскай вобласці быў прынамсі адзін беларус5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі5

Мінчукі скардзяцца на атручванне пасля наведвання вядомага рэстарана. Працу ўстановы прыпынілі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць