Грамадства88

У рэйтынгу найлепшых універсітэтаў свету БДУ адкаціўся на апошнія пазіцыі

У сусветны рэйтынг брытанскага выдання Times Higher Education (THE) сёлета ўвайшло 980 універсітэтаў з 79 краін. Гэта элітныя 5% вышэйшых навучальных устаноў свету.

Фота: gazeta.bsu.by

Апошнія пяць гадоў нязменным лідарам спісу заставаўся Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут (ЗША), але сёлета на першым радку — Оксфардскі ўніверсітэт (Вялікабрытанія).

Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт апусціўся ніжэй за 800 пазіцыю і знаходзіцца ў групе 801+. Летась БДУ быў у групе 601—800, аднак тады ў спісе было на 180 універсітэтаў менш. Пазалетась у рэйтынг увайшло ўсяго 400 універсітэтаў, беларускіх у ім не было.

Сёння гэты рэйтынг лічыцца найбольш дасканалым і празрыстым. Ён складаецца паводле новай метадалогіі, распрацаванай міжнароднай навуковай супольнасцю у 2010 годзе.

Універсітэты ацэньваюць па трынаццаці крытэрах, якія ўваходзяць у пяць асноўных катэгорый:

  1. Выкладанне — адукацыйнае асяроддзе (вага ў агульнай ацэнцы: 30%).
  2. Даследаванне — аб’ём, прыбытак і рэпутацыя (вага ў агульнай ацэнцы: 30%).
  3. Цытаванне — уплыў даследаванняў (вага ў агульнай ацэнцы: 30%).
  4. Міжнароднае ўзаемадзеянне — супрацоўнікі, студэнты і даследаванні (вага ў агульнай ацэнцы: 7,5%).
  5. Прыбытак у галіне — інавацыі (вага ў агульнай ацэнцы: 2,5%).

Балы БДУ па катэгорыях сёлета і летась

Максімальна магчымы бал — 100

  Рэйтынг-2017 Рэйтынг-2016
Выкладанне 20.1 20.2
Міжнароднае ўзаемадзеянне 52.3 48.2
Даследаванне 9.0 8.7
Цытаванне 11.0 6.0
Інавацыі 32.1 28.0

На агульны рэйтынг найбольш уплывае цытаванне. Яно вызначаецца на падставе аналізу мільёнаў артыкулаў, тысяч навуковых часопісаў, выдадзеных цягам апошніх пяці гадоў. У БДУ гэты паказчык хоць і павялічыўся амаль удвая за апошні год, па-ранейшаму застаецца мізерным — 11 балаў. У дзесяці лепшых універсітэтаў свету па ацэнцы Times Higher Education гэты паказчык перавышае 90 балаў.

Найбольшыя балы беларускі ўніверсітэт мае па міжнародным узаемадзеянні і інавацыях, аднак якраз гэтыя паказчыкі найменш уплываюць на выніковы рэйтынг. 

Ацэнка выкладання вызначаецца паводле вынікаў апытання, якое правялі сёлета ў студзені-сакавіку. У ім ўзялі ўдзел больш за 10 тысяч рэспандэнтаў, прадстаўнікоў акадэмічнай супольнасці, якія дапамаглі вызначыць аўтарытэт універсітэтаў. Вынікі сёлетняга даследавання аб'ядналі з леташнімі, таму агулам высновы рабілі на падставе 20 тысяч адказаў.

Ацэнка даследаванняў зноў жа базуецца на выніках апытання, аднак тут увага скіраваная менавіта на поспехі ўніверсітэтаў у навуковых даследаваннях. Улічваецца таксама іх колькасць і аб'ём фінансавання.

Топ-10 лепшых універсітэтаў свету 2016-2017:

Рэйтынг Універсітэт Краіна
1 University of Oxford Оксфардскі ўніверсітэт Вялікабрытанія
2 California Institute of Technology Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут ЗША
3 Stanford University Стэнфардскі ўніверсітэт ЗША
4 University of Cambridge Кембрыджскі ўніверсітэт Вялікабрытанія
5 Massachusetts Institute of Technology Масачусэтскі тэхналагічны інстытут  ЗША
6 Harvard University Гарвардскі ўніверсітэт ЗША
7 Princeton University Прынстанскі ўніверсітэт ЗША
8 Imperial College London Імперскі каледж Лондана Вялікабрытанія
9 ETH Zurich — Swiss Federal Institute of Technology Zurich Швейцарскі федэральны тэхналагічны інстытут у Цюрыху Швейцарыя
10 University of California, Berkeley Каліфарнійскі ўніверсітэт у Берклі ЗША

Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ламаносава ў рэйтынгу на 188 пазіцыі. 12 расійскіх універсітэтаў займаюць радкі, вышэйшыя за 800 месца. Яшчэ 12 — знаходзяцца ў групе 801+.

Варшаўскі ўніверсітэт і Варшаўская палітэхніка — у групе 501—600.

Віленскі ўніверсітэт — у групе 601—800.

Украінскія ўніверсітэты ў групе 801+, аднак у спіс увайшлі адразу чатыры.

Каментары8

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Усе навіны →
Усе навіны

Крык душы дзяўчыны, што скончыла медінстытут і з жахам глядзіць на бліжэйшыя пяць гадоў102

Скарлет Ёхансан стала самай касавай актрысай у гісторыі1

Колькі каштуе сабраць дзіця ў школу сёлета1

Колькі можна зарабіць на высяканні кустоў у Швецыі? Малады беларус падзяліўся досведам19

Памёр Мікола Люцко

Іван Краўцоў: Заявы Ціханоўскай выглядаюць крывадушнымі56

Выйшаў на волю былы старшыня яўрэйскай абшчыны ў Гродне

Трамп сказаў, што ЗША давядзецца зноў пастаўляць зброю Украіне. Пентагон адразу ж абвясціў, што ўжо пачынае пастаўкі5

«Я быў у такой дупе, але паглядзіце на мяне». Стаўкі давялі беларуса да дна — ён расказвае, як выбраўся назад3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Заканчваецца тэрмін даўніны па народным пратэсным артыкуле. Больш нікога не пасадзяць? Не, ёсць нюансы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць