Улада88

Польскія жаўнеры атрымаюць найноўшую сістэму індывідуальнага рыштунку «Тытан»

Уніформа, зброя, электрычныя прылады, сістэма асабістай абароны, падсумкі для нашэння боепрыпасаў і ўсяго іншага патрэбнага для бою — у сучасных арміях развітых краін комплекс індывідуальнага рыштунку для пехацінца ўвесь час удасканальваецца.

defence24.pl

З пачаткам вайны ў 2014 годзе з дапамогай валанцёраў былі радыкальна мадэрнізаваныя ўніформа і рыштунак украінскіх жаўнераў, у Расіі ўдасканальваецца сістэма «Ратнік», у Польшчы распрацоўваецца комплекс «Тытан».

Пастаўкі гэтага комплексу індывідуальнага рыштунку пачнуцца ў 2020 годзе, паведаміў шэф Інспектарату ўзбраення Мінабароны Польшчы Адам Дуда. Аднак працы па мадэрнізацыі «Тытана» будуць працягвацца і далей, дадаў ён.

Распрацоўвае складаную сістэму кансорцыум з 14 польскіх кампаній, бюджэт праекта — 120 млн злотых (больш за $30 млн), піша defence24.pl.

У выніку «Тытан» мае ўключаць:

  • электронныя лічбавыя прылады выведкі і сувязі,
  • модульную сістэму абароны жаўнера,
  • аўтаматычную вінтоўку, падрульны гранатамёт, пісталет, камплект прыцэлаў і запасных батарэй,
  • інтэграваную сістэму рыштунку і сувязі з пяхотнай бранятэхнікай і транспартнымі верталётамі,
  • камп'ютарныя прылады адсочвання тактычнай сітуацыі і распазнання сваіх і чужых войскаў на полі бою. 

Каментары8

Цяпер чытаюць

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Усе навіны →
Усе навіны

Як мінімум 68 мігрантаў загінулі ля берагоў Емена ў выніку крушэння лодкі, дзясяткі зніклі без вестак3

Расія моцна пашкодзіла важны мост у Херсоне. Ці кажа гэта пра падрыхтоўку да дэсанту на правы бераг?2

Лукашысты вераць, што змогуць зняць санкцыі ні за што. Гэта рэальна?25

У Вільні ў смеццевым кантэйнеры непадалёк ад амбасады Расіі знайшлі часткі цела забітага падлетка8

Японцы з дапамогай 3D-друку пабудавалі дом з зямлі, а не бетону1

У Беларусі з'явілася вакансія з заробкам 33 тысячы рублёў. Каго шукаюць?1

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА1

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы5

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны11

Дзмітрый Лукашэнка хоча паставіць пад кантроль усе мабільныя тэлефоны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць