Грамадства22

Пасля трагедыі ў ГЦ «Еўропа» некалькі гандлёвых сетак звярнуліся па спецпадрыхтоўку сваіх ахоўнікаў

Пасля трагедыі, якая адбылася 8 кастрычніка ў мінскім гандлёвым цэнтры «Новая Еўропа», некалькі гандлёвых сетак звярнуліся ў цэнтр павышэння кваліфікацыі кіруючых работнікаў і спецыялістаў «Цэнтр спецыяльнай падрыхтоўкі» па падрыхтоўку сваіх супрацоўнікаў аховы, паведаміў журналістам 13 кастрычніка намеснік начальніка арганізацыі Дзмітрый Дземідовіч.

Цэнтр з 2010 года праводзіць спецыяльную і контртэрарыстычную падрыхтоўку спецыялістаў для падраздзяленняў спецпрызначэння ўсіх сілавых структур Беларусі, а таксама інкасатараў, ахоўнікаў, целаахоўнікаў, навучае навыкам выжывання і аказання першай дапамогі, псіхадыягностыкі, контраварыйнаму кіраванню транспартным сродкам, альпінізму і г.д.

«Пасля трагедыі да нас ужо звярнуліся кіраўнікі службаў бяспекі некалькіх буйных гандлёвых сетак з просьбай падрыхтаваць іх службу аховы да дзеянняў у надзвычайных сітуацыях», — сказаў Дземідовіч.

На яго думку, фарміраваць сістэму навучання людзей алгарытму дзеянняў у нестандартных сітуацыях, у тым ліку аказання першай дапамогі, павінны не толькі прадстаўнікі МНС, сілавых структур і аховы здароўя, але і суб'екты гаспадарання, само насельніцтва павінна праяўляць ініцыятыву.

«У сваёй бяспецы і здароўі павінны быць зацікаўлены самі грамадзяне, трэба гэта разумець, — сказаў Дземідовіч. — Павінна быць нейкая матывацыя, каб не прымушаць людзей, а каб яны самі прыходзілі».

Прыемна, адзначыў ён, што ў цэнтр звяртаюцца прадстаўнікі супольнасцяў экстрэмальных відаў спорту, стралковых і пейнтбольны клубаў, клубаў матацыклістаў. «Тут мы шчаслівыя бачыць ініцыятыву — людзі ідуць навучацца першай дапамозе і гатовыя плаціць грошы за тое, каб у крытычных сітуацыях дзейнічаць эфектыўна», — сказаў Дземідовіч.

Прадстаўнік цэнтра заявіў, што падтрымлівае ініцыятыву Міністэрства аховы здароўя аб стварэнні дзяржаўнай сістэмы навучання навыкам аказання першай дапамогі дзяцей і падлеткаў на базе ўстаноў адукацыі.

«Такія заняткі ў школе павінны быць абавязковымі, — лічыць ён. — На мой погляд, калі казаць аб перагрузцы вучня, то няхай лепш ён атрымае менш ведаў, напрыклад, па хіміі, фізіцы ці літаратуры, але ён будзе ведаць, як выжыць. Таму што калі ён страціць жыццё, то ўсе яго школьныя веды нікому карысці не прынясуць».

У сваю чаргу начальнік аддзела па рэагаванні на НС і вышуку Беларускага таварыства Чырвонага Крыжа Дзмітрый Русакоў звярнуў увагу на тое, што насельніцтва ў цэлым безыніцыятыўнае ў плане навучання першай дапамозе і дзеянням у надзвычайных сітуацыях не таму, што абыякавае да свайго жыцця і здароўя. Вяртаючыся да сітуацыі з нападам у ГЦ «Новая Еўропа», ён адзначыў, што кожны чалавек наіўна ўпэўнены ў тым, што менавіта з ім такое здарыцца не можа, а таксама нікога ратаваць не давядзецца.

Між тым, нагадаў партнёр адвакацкага бюро «Леў, Шарстнёў і партнёры» Дзмітрый Федарака, дзяржавай на грамадзян ускладаецца абавязак аказваць дапамогу асобам, якія апынуліся ў небяспечнай для жыцця сітуацыі. Ён указаў на артыкул 159 КК Беларусі, які прадугледжвае адказнасць за неаказанне дапамогі і пакіданне чалавека ў небяспечным для жыцця стане.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Усе навіны →
Усе навіны

Як называюць беларускія грыбы ў розных кутках краіны1

Марскі дрон ГУР знішчыў групу элітных расійскіх вадалазаў у бухце Наварасійска7

На рэканструкцыі Чырвонага касцёла будаўнікі збіраліся выкінуць пакінутыя там іконы і кнігі11

У Мінску Даўгінаўскі тракт злучаць з праспектам Машэрава КАРТА2

«Пачым шклянка бульбы?» У сеціве праз слёзы смяюцца з ураджаю3

Мінскія ўлады пракаментавалі чуткі пра адмену станцыі метро «Прафсаюзная»6

Intercars таксама адмяніла рэйс у Літву

«Пояс крэпасцяў» на Данбасе: чаму ён важны для Украіны1

Што адбываецца з квіткамі на аўтобусы з Мінска ў Вільню пасля масавай адмены рэйсаў? Гэта нешта ненармальнае20

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Два гады таму ЗША прыслалі самалёт і забралі ў дыктатара Нікарагуа 222 палітвязняў. Што з імі адбывалася далей?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць