Усяго патроху1414

«Спальвай зубра» ці «давай жару»: Mark Formelle камічна пагуляўся са словамі на джэмперы ФОТАФАКТ

Побач з выявай зубра красуецца фраза «burn to be free». Перакладаецца яна як «спальвай, каб быць вольным».

Фота Юліі Бальцэвіч.

Мы патэлефанавалі ў кампанію і запыталіся, што мелася на ўвазе.

«Не «спальвай», а «запальвай». Кшталту «давай жару, каб быць вольным». Гэта такі перыфраз, каламбур дызайнера. Там спецыяльна прымаляваная маланка», — патлумачылі ў аддзеле маркетынгу.

Але дзеяслоў to burn найчасцей ужываецца ў наступных значэннях:

  • «Спальваць» — напрыклад, вядзьмарку на вогнішчы, тлушч у арганізме ці дровы ў печы.
  • «Гарэць» — калі гаворка ідзе пра агонь.
  • «Абпаліцца» — атрымаць апёк.

У пераносным значэнні — «даваць жару» — ён не выкарыстоўваецца. Англамоўны сказаў бы хутчэй «rock to be free» ці нешта падобнае. Цяперашні надпіс — някепская гульня слоў, якую ў спалучэнні з маланкай, накіраванай на зубра, можна перакласці як «Спалі яго, каб стаць вольным!»

Устойлівы выраз, які існуе ў англійскай мове і часта сустракаецца на цішотках, у назвах песень і розных лозунгах — born to be free — «народжаны быць вольным». Выглядае, што ў надпісе проста зрабілі апіску.

Гэта не першы раз, калі Mark Formelle ловяць на памылках у англамоўных выразах.

Раней на цішотцы з сярдзітым катом дызайнер кампаніі змясціў надпіс «this is my happy fase», памыліўшыся ў апошнім слове.

Фота Юліі Бальцэвіч.

Тут мусіла быць «This is my happy face» — гэта мой шчаслівы твар.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла

Усе навіны →
Усе навіны

Кітайскія нафтавыя кампаніі прыпыняюць закупкі расійскай нафты праз санкцыі супраць «Раснафты» і «Лукойла»4

Канал беларускіх сілавікоў заклікаў мабілізаваць усе сілы для дапамогі фронту29

Лукашэнка ўзяўся за школьныя абеды і прыдумаў, што рабіць з адкідамі ў сталоўках17

«Гэта жах». Кіраўнік Століна выказаўся пра раённую бальніцу, але схамянуўся і ўсё выдаліў5

Пад Стоўбцамі збіраліся знесці чарговую шляхецкую сядзібу. Апомніліся, толькі калі мясцовыя жыхары паднялі шум4

Колькасць бюджэтных месцаў на магістратуры будзе вызначаць дзяржава1

«У нас гэтыя льготы няма чым ільгатаваць». Лукашэнка патлумачыў, чаму не будзе даваць льгот моладзі і сям'ям з адным ці двума дзецьмі18

Экаактывісты больш не прыклейваюць сябе да дарог. І вось чаму14

У цэнтры Мінска затрымалі голага бегуна, які ўдзельнічаў у трэш-чэленджы Мелстроя15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла

Мельнікава двойчы была на паліграфе. Першы раз расплакалася і ўцякла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць