Грамадства66

У Беларусі ўпершыню праведзеная аперацыя па трансплантацыі комплексу сэрца-лёгкія

У Беларусі ўпершыню праведзена аперацыя па трансплантацыі комплексу сэрца-лёгкія, паведаміў журналістам 15 лістапада дырэктар РНПЦ «Кардыялогія», галоўны пазаштатны кардыёлаг Міністэрства аховы здароўя Беларусі Аляксандр Мрочак.

Паводле яго слоў, унікальная дзевяцігадзінная аперацыя выкананая 2 лістапада ў РНПЦ «Кардыялогія» ў Мінску брыгадай прыкладна з дваццаці лекараў пад кіраўніцтвам акадэміка Юрыя Астроўскага.

Як нагадаў Мрочак, пасля правядзення ў Беларусі першай перасадкі сэрца ў 2009 годзе ўрачы заявілі пра магчымасць трансплантацыі комплексу органаў праз год-два, аднак ажыццявіць гэта ўдалося толькі цяпер.

«Працэс падрыхтоўкі, у першую чаргу спецыялістаў, быў доўгім і складаным, тым не менш усе бар`еры атрымалася пераадолець», — сказаў Мрочак.

Кардыяхірург РНПЦ Сяргей Спірыдонаў расказаў, што ў рэспубліцы ўжо сем гадоў праводзіцца трансплантацыя сэрца ў пацыентаў з сардэчнай недастатковасцю. Аднак ёсць група пацыентаў, як правіла, з працяглым парокам сэрца, які прыводзіць да высокай лёгачнай гіпертэнзіі. Ім трансплантацыя толькі сэрца не дапаможа, таму што будзе развівацца праважалудачкавая недастатковасць.

«Мы доўга трэніраваліся, стварылі групу рэцыпіентаў, прайшлі стажыроўку ва Універсітэцкай клініцы Гановера (Германія), якая з`яўляецца сусветным лідарам па трансплантацыі лёгкіх і комплексу сэрца-лёгкія, — расказаў ён. — Штогод там выконваецца каля 150 трансплантацый лёгкіх і каля 10-15 трансплантацый комплексу сэрца-лёгкія».

Рэцыпіент — мужчына 32 гадоў, які мае прыроджаны парока сэрца, што прывёў да высокай лёгачнай гіпертэнзіі. У ліст чакання быў унесены сёлета ў сакавіку.

«Пра паспяховасць аперацыі хірургі звычайна кажуць, калі пацыент сыходзіць дадому, — сказаў Спірыдонаў. — У гэтым выпадку магу сказаць, што крызісны перыяд — гэта першыя дні, першыя тыдні».

Ён адзначыў, што да аперацыі ў пацыента назіралася сардэчная і лёгачная недастатковасць. Цяпер гэтыя з`явы купіруюцца, пацыент паступова ідзе на папраўку. Мужчына знаходзіцца ў рэанімацыйным блоку, самастойна па ім перасоўваецца, адчувае сябе, паводле слоў лекараў, «дастаткова нядрэнна». Наперадзе ў яго працяглая рэабілітацыя.

Паводле еўрапейскага досведу пяцігадовая выжывальнасць пацыентаў пасля трансплантацыі лёгкіх складае каля 70%, паведаміў кардыяхірург. Паказанні да трансплантацыі комплексу сэрца-лёгкія — калі без аперацыі пацыент не пражыве больш за год. У Расіі першая такая аперацыя была праведзеная ў 2014 годзе, другая — у мінулым.

Паводле слоў кардыяхірурга, у Беларусі сёння ў спісе чакання на трансплантацыю комплексу сэрца-лёгкія або лёгкіх з карэкцыяй пароку клапанаў сэрца знаходзіцца 15 чалавек. Для правядзення аперацыі неабходна, каб рэцыпіент і донар супадалі па многіх параметрах, у тым ліку па росце і вазе. Як адзначыў кардыяхірург, на жаль, некалькі рэцыпіентаў аперацыі ўжо не дачакаліся.

У Беларусі праводзіцца яшчэ адна аперацыя па трансплантацыі органа разам з сэрцам — комплексу сэрца-ныркі. На сёння выкананы тры такія аперацыі.

Каментары6

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць1

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі расказаў, як сябе паводзіў Коля Лукашэнка на сустрэчы ў СІЗА14

Два чалавекі загінулі падчас ультрамарафону ў Расіі3

Што цяпер са здароўем Ціханоўскага?6

Ціханоўскі расказаў, што было ў лазні пасля сустрэчы з Лукашэнкам у СІЗА КДБ3

Ціханоўскі: Лукашэнку трэба судзіць па лукашысцкіх законах, але пасадзіць на кол61

Еўрапейская краіна, дзе мядзведзі свабодна блукаюць і якая зрабіла на іх турбізнэс

У Пухавіцкім раёне на пажары загінула 12-гадовая дзяўчынка з бабуляй

Пуцін пасмяротна ўзнагародзіў загінулага намесніка кіраўніка ВМФ другой «Залатой зоркай» Героя Расіі5

«Не знайшлося лідара, здольнага гэта зрабіць». Лябедзька расказаў, калі прайграла дэмакратыя ў Беларусі і пры чым тут Пазняк105

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць1

Ціханоўская — Трампу: Лукашэнку трэба пакараць, а не заахвочваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць