Свет

Экс-прэзідэнту Егіпта Мурсі адмянілі пажыццёвае зняволенне

Касацыйны суд Егіпта адмяніў прысуд на пажыццёвае зняволенне для былога прэзідэнта краіны Махамеда Мурсі і прызначыў паўторнае разбіральніцтва, паведамляе BBC.

Фота Reuters

Гаворка ідзе пра крымінальную справу ў адносінах да Мурсі па абвінавачванні ў шпіянажы на карысць палестынскай групоўкі «ХАМАС».

На мінулым тыдні касацыйны суд адмяніў смяротны прысуд Мурсі.

Экс-прэзідэнт быў прысуджаны да смяротнага пакарання па крымінальнай справе аб удзеле ў масавых беспарадках і арганізацыі ўцёкаў зняволеных з турмы падчас паўстання ў 2011 годзе, якое прывяло да звяржэння рэжыму Хосні Мубарака.

Яшчэ адзін вынесены Мурсі прысуд — да 20 гадоў турмы па справе аб кровапраліцці ля прэзідэнцкага палаца ў 2012 годзе — застаецца ў сіле.

Усяго ў дачыненні да Мурсі, які знаходзіцца ў зняволенні з моманту яго звяржэння ў ліпені 2013 года, былі распачаты чатыры крымінальныя справы.

У 2012 годзе пасля звяржэння Хосні Мубарака Мурсі перамог на выбарах прэзідэнта краіны, стаўшы першым дэмакратычна абраным прэзідэнтам у гісторыі Егіпта. Праз год ён быў змешчаны з пасады ў выніку ваеннага перавароту.

З часу звяржэння ўрада Мурсі сябры руху «Браты-мусульмане» і іншыя яго прыхільнікі падвергліся пераследам.

Новы ваенны ўрад Егіпта абвясціў «Братоў-мусульман» тэрарыстычнай арганізацыяй, а дзейнасць руху апынулася пад забаронай.

Егіпецкія суды за кароткі час прысудзілі сотні прыхільнікаў Мурсі да смяротнага пакарання. Праваабаронцы падвяргалі крытыцы егіпецкую судовую сістэму і сумняваліся ў справядлівасці прысудаў.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны

Усе навіны →
Усе навіны

У Расіі заснавальніцу руху «Армія прыгажунь» прысудзілі да 22 гадоў пазбаўлення волі

Прапагандыст Мукавозчык апісаў, як праходзіць пасяджэнне камісіі па вяртанні. Калі ў вас былі ілюзіі, то пакіньце іх27

Глабальнае пацяпленне зробіць расійскія падводныя лодкі больш нябачнымі2

Мінская міліцыя абвяргае інфармацыю пра маньяка, які дзейнічае ў сталіцы7

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй19

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць63

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны

Колькі каштуе хатняя аптэчка ў Беларусі, Літве і Польшчы? Параўналі цэны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць