Улада1212

Лукашэнка і Пуцін правялі перамовы ў Крамлі

Беларусь і Расія не ізаляваныя ад сусветных крызісаў, ёсць пытанні, якія неабходна аператыўна вырашаць, заявіў Аляксандр Лукашэнка 22 лістапада ў Крамлі на перамовах з Уладзімірам Пуціным. Кіраўнікі дзяржаў прыбылі ў Крэмль з храма Хрыста Збавіцеля, дзе павіншавалі з юбілеем патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла, якому напярэдадні споўнілася 70 гадоў.

Тут і ніжэй фота: president.gov.by

Як паведамляе прэс-служба Крамля, на перамовах прэзідэнты абмеркавалі ключавыя пытанні двухбаковых адносін, перспектывы прасоўвання еўразійскай інтэграцыі, актуальныя міжнародныя праблемы.

У прыватнасці, Пуцін заявіў, што Расія застаецца гандлёва-эканамічным партнёрам нумар адзін для Беларусі, якая ўваходзіць у пяцёрку найбуйнейшых гандлёва-эканамічных партнёраў Расіі.

«Праўда, маючы на ўвазе вядомыя ўсім нам абставіны, у мінулым годзе было невялікае зніжэнне, у першым паўгоддзі гэтага года таксама ёсць невялікае, дзесьці 8%. Але зыходзім з таго, што гэта ўсё з'явы часовыя, а галоўнае, што ў нас ёсць не проста вялікія праекты. Галоўнае — што створаны механізм і ўзнаўлення аб'ёму нашых гандлёва-эканамічных сувязяў, і іх дыверсіфікацыі», — сказаў Пуцін.

«Мы не толькі ў стане ўсё гэта аднавіць, але і, безумоўна, рушыць далей», — упэўнены прэзідэнт Расіі.

Паводле яго слоў, узаемныя інвестыцыі дзвюх краін працягваюцца. «Працягваецца пашырэнне кааперацыі, у тым ліку ў сферы машынабудавання, сельгасмашынабудавання. Усё гэта перадумовы для таго, каб рухацца далей», — заявіў Пуцін.

«Я вельмі рады магчымасці ўбачыцца з вамі яшчэ раз, на гэты раз з такой прыемнай нагоды, як юбілей нашага патрыярха. Але, як звычайна бывае, мы любую магчымасць выкарыстоўваем для дзелавых дыскусій, для абмеркавання нашых бягучых спраў і планаў на найбліжэйшую перспектыву», — адзначыў Пуцін.

У сваю чаргу Лукашэнка падзякаваў Пуціну за запрашэнне і «добрую ідэю», пададзеную расійскім прэзідэнтам «прыкладна два тыдні таму, разам прыехаць і павіншаваць нашага патрыярха з юбілеем».

«У гэты бурны час, калі на нас накатваюць то з аднаго боку, то з іншага рознага роду крызісы, мы не ізаляваныя ад гэтага. Ёсць пытанні, якія мы павінны аператыўна, хутка вырашаць. Думаю, мы абгаворым гэтыя пытанні, якія час ад часу ўзнікаюць, і, як заўсёды, прымем самае дакладнае рашэнне», — сказаў Лукашэнка.

Сваю сустрэчу з Пуціным Лукашэнка анансаваў 17 лістапада ў час прэс-канферэнцыі для расійскіх журналістаў у Мінску. Паводле слоў беларускага кіраўніка, падчас перамоў ён разлічвае «надаць новы імпульс» двухбаковым адносінам. На думку Лукашэнкі, у гэтым годзе ў адносінах Беларусі і Расіі было «больш негатыву». «Таму мы дамовіліся з прэзідэнтам Расіі (напэўна, 22-га дзесьці мы сустрэнемся, на наступным тыдні): сядзем удвох і абмяркуем некаторыя прынцыповыя пытанні. Я не скажу «канцэптуальныя» — мы ўжо вызначыліся па ўсіх пытаннях. Трэба проста выконваць нашы дамоўленасці. Прэтэнзіі і да нас, і да Расійскай Федэрацыі, але мы вось сам-насам сядзем дзесьці, ціхенька абмяркуем гэтыя пытанні і дамовімся», — сказаў Лукашэнка.

Раней «праблемныя аспекты ў беларуска-расійскім узаемадзеянні» Лукашэнка і Пуцін абмеркавалі ў тэлефоннай размове 9 лістапада.

Як паведамлялася, Мінск і Масква дагэтуль канчаткова не ўрэгулявалі пытанні кошту расійскага газу і загрузкі сыравінай беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Меркавалася, што гэтыя пытанні будуць абмяркоўвацца падчас асабістай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў у Маскве.

Каментары12

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша26

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Усе навіны →
Усе навіны

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў9

На электробусах МАЗ пачнуць ставіць алказамкі. Што гэта такое?3

У Свята-Елісавецінскі манастыр прыйшлі з праверкамі7

Урад бярэ пад узмоцнены кантроль цэны на мяса, малако і кандытарскія вырабы7

Трамп узяў два тыдні, каб вызначыцца адносна Ірана24

У акупаваным Крыме зноў прадаюць знакамітую «Масандру»4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша26

Пуцін: Дзе ступае нага рускага салдата, гэта наша

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць