Грамадства22

У Брэсце судзяць фермера за гвалт у дачыненні да інспектара ДАІ

Суд Брэсцкага раёна 23 лістапада пачаў разглядаць справу аб гвалце ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў. Ва ўчыненні злачынства, прадугледжанага арт. 364 КК, абвінавачваецца 55-гадовы фермер Мікалай Бяльчук з вёскі Арлянка Маларыцкага раёна.

З абвешчанага ў ходзе пасяджэння абвінавачання вынікае, што 9 мая 2014 года ў перыяд з 18.30 да 18.40 у двары дома Мікалай Бяльчук разам са сваім братам учыніў гвалт у дачыненні да інспектара дарожна-патрульнай службы ДАІ Брэсцкага РАУС.

Той прыбыў для разбору пасля паведамлення аб учыненні адміністрацыйнага правапарушэння: сын Мікалая Бельчука кіраваў самаробным незарэгістраваным і незастрахаваным трактарам на адной з вуліц вёскі.

Каб пазбегнуць пакарання, браты спрабавалі схаваць трактар. На законныя патрабаванні супрацоўніка ДАІ спыніць супрацьпраўныя дзеянні адрэагавалі агрэсіўна. Адзін з братоў некалькі разоў ударыў кулакамі інспектара. Калі той утрымліваў нападніка, да іх падышоў Мікалай і ўкусіў інспектара за тыльную паверхню правай кісці.

У выніку пацярпеламу былі прычыненыя лёгкія цялесныя пашкоджанні, якія прывялі да кароткачасовага расстройства здароўя.

У судовым пасяджэнні Мікалай Бяльчук не прызнаў сваёй віны і заявіў, што не кусаў міліцыянера. «Мы прыехалі з братам Аляксандрам з Арлянкі на машыне, пасля таго як патэлефанаваў мой сын Віктар і сказаў, што наш самаробны трактар будуць забіраць на штрафстаянку. Гэты трактар выкарыстоўваюць усе Бельчукі для працы ў цяпліцах, калі трэба перавозім яго на прычэпе, — растлумачыў Мікалай Бяльчук. — Калі Аляксандр спытаў у супрацоўніка ДАІ, на якой падставе гэты трактар забяруць, той ускіпеў: што ты мне тыкаеш! Схапіў за грудкі Аляксандра, тузануў на капот, потым падвёў да плота. Я стаў паміж імі. Гэта і на здымках відаць, я проста стаяў, каб брата не білі».

Дапытаны ў судовым пасяджэнні супрацоўнік міліцыі расказаў сваю версію і пацвердзіў прычыненне яму братамі Бельчукамі цялесных пашкоджанняў.

Як паведамлялі СМІ, у студзені 2015 года Аляксандр Бяльчук быў асуджаны па арт. 364 КК да трох месяцаў арышту. Бяльчук, які не прызнаў ўсёй віны, гэты прыгавор беспаспяхова абскардзіў.

12 кастрычніка 2016 года быў затрыманы Мікалай Бяльчук. Яго змясцілі ў СІЗА. Там ён 1 лістапада пачаў галадоўку. Пры аб'яўленні перапынку ў судовым пасяджэнні Бяльчук паведаміў журналістам, што ён яе працягвае.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску заўважылі мядзведзяня2

«Абрэзаная шкарпэтка за 230 даляраў». У сетцы паднялі на смех навінку ад Apple — чахол-сумку4

У Беларусі можна пажыць ва ўласнай бурбалцы. Дзяўчына паказала незвычайны гатэль сярод лесу2

«Дзіця знікла — не змог застацца дома». Шосты дзень пошукаў Максіма Зяньковіча2

У Гомелі раскрылі забойства дзевяцігадовай дзяўчынкі, здзейсненае ў 1991-м. Яе забіў 11‑гадовы брат11

Нашто блогеркі практыкуюцца ў «славянскім позірку»? Усё пачалося з Меланіі Трамп11

«Пачынаў з чатырох рублёў». Беларус за сем месяцаў страціў амаль паўмільёна ў анлайн-казіно4

Трамп падпісаў часовы бюджэт. Самы доўгі ў гісторыі ЗША шатдаўн завершаны1

Расійская блогерка пафарбавала балкон у чырвона-зялёны. У каментарыі прыбеглі жартаваць беларусы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі3

«Месца раней не правяралася». Раён, дзе знайшлі загінулага Максіма Зяньковіча, першапачаткова праігнаравалі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць