Грамадства2121

Лукашэнка: «Малодшы сын — мой хвост»

«Проста ён ня можа застацца ні з кім! (…) Ні апрануць, ні карміць яго ніхто ня зможа — толькі я», кажа кіраўнік дзяржавы. А маці Мікалая Лукашэнкі «працуе ўрачом».

Зьяўленьне на публіцы малодшага сына Мікалая ня ёсьць піярам, заявіў Аляксандар Лукашэнка ў інтэрвію расейскае газэце «Комсомольская правда» (поўная вэрсія надрукавана ў нумары за 3 ліпеня).

«А ўсё банальна — сын вобразна кажучы, мой хвост. Проста ня можа застацца ні з кім! (…) Мне, безумоўна, ён цяжару дадае. Таму што ні апрануць, ні пакарміць яго ніхто ня зможа — толькі я», ‑‑ сказаў Лукашэнка.

Маці Мікалая Лукашэнкі, якому «хутка чатыры гады», «працуе ўрачом».

«Гэта не сакрэт, ‑‑ сказаў кіраўнік дзяржавы. — Чаго тут хаваць. Гэта ж ад Госпада Бога! Як жа можна пра маці ці дзяцей казаць, што гзта чужое, што не маё. Гэта злачынства перад Богам. Я прыяжджаў з сынам да Ўладзімера Ўладзімеравіча, Пуцін мне сказаў: ой, Аляксандар Рыгоравіч, гэта ж Божы дар! Дзеці, кажа, гэта сьвятое! А для мяне ‑‑ пагатоў».

Паводле Лукашэнкі, яго дзеці «наеліся бацькоўскага прэзыдэнцтва».

«Дайце веры, што мой Віктар, на якога ўсе стрэлкі пераводзяць, ужо за галаву бярэцца. Я кажу: ды ладна, ня лезь ты хоць у гэта, маўчы. Ну няхай пішуць, няхай кажуць, што хочуць! Ён у нас у сям'і такі свабодалюбны і незалежны чалавек. А гэта ж велізарнае абмежаваньне — сын прэзыдэнта!» — заявіў А. Лукашэнка.

Дзмітры Ўласаў, БелаПАН

Каментары21

Цяпер чытаюць

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?2

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Усе навіны →
Усе навіны

У Празе на хакейным турніры на лёд выбегла раз'юшаная маці аднаго з гульцоў ВІДЭА

У Сочы затрымалі дзяўчат і хлопца, якія рабілі сэлфі на фоне палаючай нафтабазы3

«Дар Марэны». На Дзятлаўшчыне знайшлі неапаганскае надмагілле6

Ціханоўскі насмажыў катлет для еўрапейскіх дыпламатаў13

Беларускі тралейбус ледзь не праваліўся пад асфальт у расійскай Казані ФОТАФАКТ2

Анжаліка Агурбаш перанесла сваё чарговае вяселле11

Чаму Мінск пастаянна падтапляе і ці можна з гэтым нешта зрабіць? Спецыяліст адказаў11

Беларускую алімпійскую чэмпіёнку ў Расіі падманулі махляры13

У Брэсце 16-гадовы матацыкліст загінуў у ДТЗ з машынай ратавальнікаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?2

Які Ціханоўскі больш падабаецца Святлане — Сяргей-2020 ці Сяргей-2025?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць