Эканоміка44

Знешні дзярждоўг Беларусі дасягнуў $13,5 мільярдаў

Дзяржаўны доўг Рэспублікі Беларусь на 1 лістапада склаў 35,5 млрд рублёў і павялічыўся ў параўнанні з пачаткам 2016 года на 2,6 млрд рублёў, або на 8%, сведчаць дадзеныя Міністэрства фінансаў.

Пры гэтым знешні дзярждоўг па стане на 1 лістапада склаў 13,5 млрд даляраў ЗША, павялічыўшыся з пачатку года на 1 млрд 19,1 млн даляраў, або на 8,2%.

Паводле дадзеных Мінфіна, у студзені—кастрычніку 2016 года прыцягнуты знешнія дзяржаўныя пазыкі на 1 млрд 613,7 млн даляраў ЗША: 800 млн даляраў — Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця; 393,2 млн даляраў — урада і банкаў Расійскай Федэрацыі; 313,2 млн даляраў — банкаў КНР; 105,5 млн даляраў — МБРР; 1,8 млн даляраў — ЕБРР і ПІБ.

На пагашэнне знешняга дзярждоўгу з пачатку 2016 года накіравана 719,2 млн даляраў — ЗША: 264,8 млн даляраў — Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця; 237,5 млн даляраў — урада Расійскай Федэрацыі; 166,7 млн даляраў — банкаў КНР; 49,4 млн даляраў — МБРР; 0,7 млн даляраў — ЗША; 0,1 млн даляраў — ЕБРР і ПІБ.

Унутраны дзяржаўны доўг па стане на 1 лістапада 2016 года склаў 9,8 млрд рублёў, павялічыўшыся з пачатку года на 0,1 млрд рублёў, або на 0,5%.

За студзень—кастрычнік 2016 года размешчана ўнутраных валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 1 млрд. 374,6 млн даляраў ЗША і 526,9 млн рублёў. Пагашана валютных і рублёвых дзяржаўных аблігацый для юрыдычных і фізічных асоб на 1 млрд 419 млн даляраў і 599,2 млн рублёў.

На думку шэрагу экспертаў, у беларускага ўрада няма іншых крыніц пагашэння даўгоў, акрамя знешніх запазычанняў. У 2017 годзе неабходна накіраваць на пагашэнне дзяржаўнага доўгу 5 млрд 232,2 млн рублёў. Пагашэнне дзяржаўнага доўгу ў замежнай валюце складзе 2 млрд 311 млн даляраў ЗША.

Пры гэтым у 2017 годзе плануецца прыцягнуць 1 млрд ў 860 млн даляраў ЗША (4 млрд 83,4 млн рублёў): за кошт трох траншаў крэдыту Еўразійскага фонду стабілізацыі і развіцця — 700 млн даляраў, выпуску еўрааблігацый — 800 млн даляраў, выпуску ўнутраных дзяржаблігацый — 360 млн даляраў.

Нагадаем, за 2015 год дзяржаўны доўг Беларусі вырас на 131,1 трлн рублёў, або на 66,4%, і на 1 студзеня 2016 года склаў 328,6 трлн. рублёў. Пры гэтым знешні дзярждоўг на 1 студзеня 2016 года склаў 12,4 млрд даляраў ЗША, зменшыўшыся з пачатку 2015 года на 133,9 млн даляраў (з улікам курсавых розніц), або на 1,1%. Ліміт знешняга дзяржаўнага доўгу Беларусі на 2016 год устаноўлены ў 17 млрд даляраў — гэта прадугледжана законам аб бюджэце. Ліміт унутранага дзяржаўнага доўгу на 2016 год устаноўлены ў 115 трлн рублёў.

Каментары4

Цяпер чытаюць

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

Інтэрв’ю са 100-гадовым доктарам Анатолем Занковічам — пра жыццё падчас Другой сусветнай і працу хірургам у ЗША5

Трамп забараніў уезд у ЗША грамадзянам 12 краін

Памёр Аляксандр Класкоўскі-малодшы7

У мінскіх крамах заўважылі мяса ў правакацыйных упакоўках і без маркіровак. Адкуль?1

Праціўнікі Ціханоўскай збіраюцца на круглы стол, каб вырашыць, як жыць далей44

На працоўным стале ў Пуціна стаіць камп'ютар з аперацыйнай сістэмай, якая ўжо шмат год не абнаўляецца14

Ціханоўская: Яны не хочуць перамоў, яны хочуць, каб мы добраахвотна пайшлі ў турмы8

Трамп неанансавана перагаварыў з Пуціным: Пуцін сказаў, і вельмі рашуча, што яму давядзецца адказаць на атаку па аэрадромах22

Новак Джокавіч зрабіў чарговую пародыю на Сабаленка. Тая падыграла3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў10

«Гэта была жывая камера сачэння». Што рабіла віцяблянка Кацярына, каб вызваліцца праз 5 гадоў замест прысуджаных 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць