Грамадства1717

Усе аўтамабілі, што ўвозяцца пасля 1 студзеня 2017 г., павінны мець убудаваную сістэму выкліку экстраных службаў

Патрабаванне аб абавязковым аснашчэнні транспартных сродкаў у краінах Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) прыладамі выкліку экстраных аператыўных службаў уступае ў сілу з 1 студзеня 2017 года.

 Гэта прадугледжана тэхнічным рэгламентам ЕАЭС «Пра бяспеку колавых транспартных сродкаў», нагадвае БелТА.

Патрабаванне не распаўсюджваецца на аўтамабілі, якія знаходзіліся ў эксплуатацыі да ўступлення ў сілу новай нормы.

Распрацаваны ў Расіі тэрмінал з «трывожнай кнопкай» ЭРА-ГЛОНАС.

У выпадку аварыі усталяваная на машыне прылада ў аўтаматычным рэжыме або пры націсканні трывожнай кнопкі інфармуе адпаведныя службы. Атрымаўшы сігнал, яны максімальна хутка накіроўваюць свае брыгады, у тым ліку медыцынскую, на месца здарэння.

«Аператыўнае аказанне меддапамогі і захаванне жыцця, з'яўляецца галоўнай мэтай стварэння нацыянальных сістэм выкліку экстраных службаў у саюзных краінах», — падкрэслілі ў ЕЭК.

Усе асноўныя аўтамабільныя брэнды, якія пастаўляюць сваю прадукцыю ў Еўразійскі эканамічны саюз, завяршылі альбо завяршаюць аснашчэнне аўтамабіляў трывожнай сістэмай.

У дачыненні да машын, што ўвозяцца фізічнымі асобамі з трэціх краін, будуць дзейнічаць тыя ж патрабаванні. Грамадзянам, якія жадаюць у прыватным парадку завезці ў ЕАЭС пасля 1 студзеня 2017 года транспарт (як новы, так і былы ў выкарыстанні), неабходна памятаць, што, напрыклад, легкавы аўтамабіль павінен мець убудаваную працаздольную сістэму выкліку экстраных аператыўных службаў.

Выказваецца меркаванне, што падобныя прылады могуць быць выкарыстаны, каб сачыць за перамяшчэннем аўтамабіляў.

Каментары17

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

Былога міліцыянера асудзілі за распальванне варожасці і залічылі ў тэрарысты

ЦАХАЛ атакаваў штаб-кватэру праекта, які займаецца распрацоўкай ядзернай праграмы3

ЗША могуць ударыць па Іране тактычнай ядзернай зброяй19

Шматдзетная маці з Мінска эмацыйна растлумачыла Лукашэнку, чаму беларускі не хочуць нараджаць63

Пратэжэ лукашэнкаўскага фаварыта Баскава будуе акадэмію ў Бразіліі і Нью-Васюкі сусветнага маштабу11

Моцна вырасла колькасць аўтамабіляў на выезд з Беларусі2

Пяскоў: Забойства Вярхоўнага лідара Ірана Хаменеі «адкрые скрыню Пандоры»13

У Фінляндыі запусцілі найбуйнейшую ў свеце пясчаную батарэю. Як гэта працуе?1

У Малдове на гей-прайдзе зноў засвяціўся «старакаталіцкі святар» з Наваградка, пра якога не было нічога чуваць больш за 5 гадоў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ6

Нежывым знойдзены ў Варшаве Зміцер Каспяровіч — 43-гадовы былы палітвязень, завербаваны КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць