Здарэнні66

Пракурор просіць 10 гадоў зняволення для гамяльчаніна, які зарэзаў на вуліцы былую жонку

13 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёна Гомеля адбыліся спрэчкі па крымінальнай справе ў дачыненні да гамяльчаніна, які абвінавачваецца ў забойстве былой жонкі.

55-гадовы жыхар Гомеля на вуліцы зарэзаў былую жонку, якая маладзейшая за яго на 19 гадоў. Трагедыя здарылася ў мікрараёне Валатава 5 верасня 2016 года. Відавочцы выклікалі міліцыю і хуткую дапамогу. Пацярпелая памерла на месцы ад масіўнай кровастраты. Лекары канстатавалі смерць, а супрацоўнікі ДАІ, якія першымі прыбылі на выклік, затрымалі падазронага.

Сяргей і Ганна былі жанатыя пяць гадоў, скасавалі шлюб у 2010 годзе. Але былая жонка часта бывала ў Сяргея, карысталася яго фінансавай дапамогай. Жанчына, паводле слоў сведкаў і абвінавачанага, вяла амаральны лад жыцця, злоўжывала алкаголем, крала грошы ў былога мужа.

У дзень трагедыі яна таксама наведала былога мужа. Пасля візіту Ганны гаспадар кватэры выявіў прапажу грошай, і не ў першы раз. Таму адправіўся на пошукі жанчыны, прыхапіўшы нож. На судзе патлумачыў, што нож узяў не для забойства, а для самаабароны, бо былая жонка жыла ў кватэры з асацыяльнымі асобамі і ён баяўся за сваё жыццё. Ганну былы муж сустрэў на вуліцы, на яго прапанову аддаць грошы па-добраму жанчына адказала абразай: «Пайшоў ты, стары казёл». Пасля гэтага мужчына нанёс ёй некалькi ўдараў нажом.

13 студзеня дзяржаўны абвінаваўца заявіў на судзе, што па справе сабраныя неабходныя доказы, заслуханыя сведкі, абвінавачваны прызнае сваю віну, і з улікам абставінаў, якія абцяжваюць і змякчаюць віну, папрасіў прызнаць жыхара Гомеля вінаватым па частцы 1 артыкула 139 КК (забойства) і прыгаварыць да 10 гадоў пазбаўлення волі.

Адвакат прасіў перакваліфікаваць артыкул 139 КК на артыкул 141 КК (забойства ў стане афекту) і пакараць яго падабароннага ў адпаведнасці з нормамі гэтага артыкула. Ён патлумачыў, што падабаронны доўгі час знаходзіўся пад траўмавальным уздзеяннем у выніку супрацьпраўных і амаральных паводзінаў былой жонкі. «У нейкі момант Сяргей страціў кантроль над сабой. Ён запатрабаваў вярнуць грошы, кроўна заробленыя, але пачуў абразы. Гэта было тое намаганне, той спускавы кручок, у выніку якога і адбылося злачынства», — адзначыў абаронца.

Прысуд па справе будзе абвешчаны 16 студзеня.

Каментары6

Цяпер чытаюць

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію26

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Усе навіны →
Усе навіны

4000 на старт. Як хлопец без досведу ў бізнэсе запусціў клінінг, а цяпер дапамагае з гэтым іншым

Сустрэча Пуціна і Трампа адбудзецца на вайсковай базе ЗША на Алясцы5

Чарговая беларуская гульня ў кальмара — студэнтка расказала, як адстаяла чаргу на інтэрнат3

Віцэ-спікерка КР Лізавета Пракопчык прызналася, што ёй тройчы не хапіла месца на канферэнцыі «Новая Беларусь»13

Віцебскі завод радыёдэталяў «Маналіт» вырабляе кампаненты для расійскага ВПК, у тым ліку на абсталяванні з ЕС3

Электрамантажнік Хазін абверг Ціханоўскага і пахваліўся, што яго акцыя «Ультыматум» прывяла да вызвалення палітвязняў10

Медыцынскага чыноўніка аблвыканкама затрымліваў за хабар спецназ

У сталіцы пачынаецца абмеркаванне генеральнага плана Мінска. Што чакае горад у будучыні4

«Азіяцкія Гаваі». Чым пляжны адпачынак на востраве ў Кітаі падабаецца беларусам5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію26

«Шынвізэ — кончаны садыст». Адзін з адыёзных начальнікаў калоніі Бабруйска перабраўся ў Германію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць