Улады Расіі працягнулі дазвол на жыхарства ў краіне былому супрацоўніку Агенцтва нацыянальнай бяспекі ЗША Эдварду Сноўдэну на тры гады да 2020 года, паведамілі ВВС ў расійскім МЗС.
Гэтую інфармацыю пацвердзіў адвакат амерыканца Анатоль Кучарэна. Ён таксама заявіў, што ў Сноўдэна ёсць усе юрыдычныя падставы, каб у бліжэйшы час атрымаць расійскае грамадзянства.
Раней прадстаўніца міністэрства Марыя Захарава заяўляла, што Сноўдэн зможа застацца ў Расіі яшчэ «на пару гадоў».
Захарава паведаміла ў фэйсбуку пра падаўжэнне дазволу на жыхарства, каментуючы заявы былога намесніка дырэктара ЦРУ Майкла Марэла, які назваў жаданую экстрадыцыю Сноўдэна «ідэальным падарункам на інаўгурацыю» абранаму прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.
Яна абвінаваціла Марэла ў прыхільнасці да «ідэалогіі здрады».
-
Археолагі знайшлі доказы таго, што найстаражытнейшыя продкі чалавека — якія жылі 2,5 млн гадоў таму — ужо ўмелі навучаць і перадаваць веды
-
Трамп заявіў, што ЗША не будуць удзельнічаць у саміце G20 у ПАР
-
ЗША не будуць блакаваць пастаўкі расійскай нафты і газу ў Венгрыю, заявіў Орбан пасля сустрэчы з Трампам
Каментары