Грамадства

МЗС Літвы: Беларусь запрасіла місію МАГАТЭ не ў поўным аб'ёме

Эксперты службы МАГАТЭ па аглядзе пляцоўкі і канструкцый атамных аб'ектаў з улікам знешніх пагроз (SEED-місія) праводзяць ацэнку Беларускай АЭС не ў поўным аб'ёме, лічыць Міністэрства замежных спраў Літвы.

Такая выснова зробленая на падставе ліста ад генеральнага дырэктара МАГАТЭ Юкіі Амана, у якім расказана пра дэталі правядзення SEED-місіі 16—20 студзеня на Беларускай АЭС. Ліст стаў адказам на запыт літоўскага знешнепалітычнага ведамства.

Паводле звестак прэс-службы МЗС Літвы, у лісце гендырэктар МАГАТЭ пацвердзіў, што ў Беларусі праводзіцца няпоўная SEED-місія. Рашэнне аб тым, што канкрэтна будуць ацэньваць эксперты міжнароднай арганізацыі, вызначаў бок, які прымае, а не МАГАТЭ.

Літоўскі бок звяртае ўвагу на той факт, што эксперты місіі не будуць аналізаваць такія ключавыя пытанні, як крытэры выбару будпляцоўкі, уздзеянне на навакольнае асяроддзе і тое, якім чынам праводзіліся даследаванні сейсмічнай актыўнасці раёна, калі такая праца мела месца ў прынцыпе. МЗС Літвы мяркуе, што маштаб работы SEED-місіі на БелАЭС, верагодна, будзе абмежаваны толькі ацэнкай бяспекі канструкцый.

«Мы вельмі занепакоеныя тым, што Беларусь прымяняе стандарты ядзернай бяспекі выбарачна, гэта непрымальна, — цытуе прэс-служба МЗС міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса. — Беларусь прапусціла пытанне ацэнкі будаўнічай пляцоўкі і запрасіла SEED-місію, якая, хутчэй за ўсё, абмяжуецца ацэнкай бяспекі канструкцый. Праца місіі МАГАТЭ заключаецца ў ацэнцы толькі тых модуляў, якія вызначаныя Беларуссю. А затым краіна публічна заявіць пра некаторыя станоўчыя вынікі, чым увядзе ў зман сваё грамадства і замежныя краіны».

Паводле слоў Лінкявічуса, такі выбіральны падыход да прымянення норм ядзернай бяспекі наводзіць на думку аб тым, што распрацоўнікам БелАЭС ёсць што хаваць.

SEED-місія на Беларускай АЭС працуе з 16 па 20 студзеня. Працэс падрыхтоўкі справаздачы місіі ў сярэднім займае тры-шэсць месяцаў, аднак беларускі бок і МАГАТЭ дамовіліся прыкласці максімум намаганняў, каб паскорыць гэты працэс. Беларускае МЗС мяркуе, што дакумент выйдзе не раней за сакавік.

Літва неаднаразова патрабавала ад Беларусі правесці SEED-місію і іншыя ацэначныя місіі МАГАТЭ. Апошнім часам літоўскі бок усё часцей стаў заяўляць пра неабходнасць незалежнай ацэнкі таго, што адбываецца на будаўнічай пляцоўцы БелАЭС, асабліва пасля серыі інцыдэнтаў, у тым ліку з карпусамі рэактараў для станцыі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Праходзіць прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі2

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Праходзіць прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка сустрэўся са спецпасланнікам Трампа Кітам Келагам24

Хаменеі падрыхтаваў трох пераемнікаў на выпадак замаху на яго5

«Нам вельмі пашанцавала». 78-гадовага экс-міністра Юрыя Сівакова прызначылі прафесарам у Вайсковую акадэмію10

Пуцін запатрабаваў ад Украіны прызнаць «рэферэндумы» на акупаваных тэрыторыях і адмовіцца ад уступлення ў «любыя замежныя саюзы»3

У Глыбокім па «народным» артыкуле асудзілі краязнаўцу і даследчыка царкоўнага жыцця1

Удзельнікі Сходу неабыякавых сталі спінай да Франака Вячоркі54

«Значыць, я шмат добрага зрабіла». За што расійскую валанцёрку Надзін Гейслер, якая дапамагала ўкраінцам, прыгаварылі да 22 гадоў калоніі4

Каспяровіч памёр тры дні таму, але цела знайшлі толькі цяпер5

У Мінску прайшоў вялікі выпускны ФОТАРЭПАРТАЖ8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Праходзіць прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі2

Ціханоўскі — беларусам: «Калі вы чакалі знак, то вось ён». Праходзіць прэс-канферэнцыя з вызваленымі палітвязнямі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць