Даследчыкі адкрылі ў Афрыцы новы від прыматаў — ангольскага карлікавага галага з сямейства галагавых. Ягоная галоўная адметная рыса — гукі, якія ён выдае: нарастаючы шчокат, за якім ідзе шчабятанне. Пра гэта паведамляе gazeta.ru co спасылкай на часопіс American Journal of Physical Anthropology.

Усяго было выяўлена 36 асобін. Пакуль навукоўцы даволі мала ведаюць пра іх лад жыцця і харчаванне. Галага жывуць у неахоўнай зоне, лясы, у якіх яны жывуць, знаходзяцца пад пагрозай. Ангола актыўна займаецца лесанарыхтоўкамі, так што асяроддзе пасялення галага можа зусім знікнуць.
Гэта пяты від прыматаў, адкрыты на тэрыторыі Афрыкі з 2000 года. Даследчыкі перакананыя, што на мацерыку яшчэ шмат невядомых відаў. Дзікія жывёлы ў Анголе вывучаныя мала — у прыватнасці, з-за грамадзянскай вайны, якая ішла тут з 1970 па 2002 год.
Каментары