На Акрэсціна ёсць мужчына, якога не могуць асудзіць, бо ён не называе прозвішча
На Акрэсціна сярод затрыманых ёсць былы альпініст Валерый. Сваё прозвішча ён назваць адмаўляецца, пакуль яму не патлумачаць, чаму яго затрымалі.
У аўтазаку яму стала дрэнна, бо яму пашкодзілі рэбры. Мужчыну прыкладна 60 гадоў. Асудзіць яго не могуць, бо не ведаюць прозвішча.
Каментары