Грамадства1515

На месцы крамы «Крышталь» на плошчы Перамогі адкрыецца фастфуд «Бульбастар»

Крама посуду «Крышталь» на праспекце Незалежнасці, 39 працуе апошнія месяцы — на яе месцы адкрыецца фастфуд з упорам на беларускую нацыянальную кухню. Гэтую інфармацыю TUT.BY пацвердзілі ў Мінгарвыканкаме і ў ЖРЭА Цэнтральнага раёна, на балансе якога знаходзіцца памяшканне крамы.

Крама «Крышталь» на плошчы Перамогі адкрылася больш за 23 гадоў таму. Тут прадаюць посуд са шкла і фарфору беларускай і замежнай вытворчасці, скургалантарэю, касметыку. Перапрафіляваць аб'ект у цэнтры Мінска ў фастфуд, як распавядае інфармаваная крыніца, папярэдні акцыянер — Юрый Марозаў — хацеў яшчэ два гады таму. Тады кіраўніцтва крамы тлумачыла, што яна стала стратнай і прасіла даць дазвол на адкрыццё на месцы «Крышталя» піцэрыі Sbarro ці фастфуду Burger King, дадае суразмоўца. Але горад насустрач не пайшоў, як і ў выпадку з «Лакомкой», з якой бізнэсмен таксама хацеў зрабіць замежны фастфуд.

Па словах крыніцы, у снежні Юрый Марозаў прадаў свае акцыі ЗАТ «Крышталь» кампаніям ТАА «Мілкімпэкс» і СТАА «АЛС-Інвест». Яны ж звязаныя з саўладальнікам рэстарана «Друзья» і ўладальнікам франшызы Texas Chicken Віктарам Саўчуком. Адным з прадстаўнікоў гэтых кампаній таксама з'яўляецца вядомы спартыўны функцыянер, экс-дырэктар мінскага гандбольнага «Дынама» Міхаіл Маеўскі.

Новыя акцыянеры ўсё-такі дамагліся дазволу горада на адкрыццё на месцы крамы фастфуду, кажа суразмоўца. Ужо ў лютым гэтага года «Крышталь» стаў рассылаць усім партнёрам лісты аб рэарганізацыі.

Кіраўніцтва крамы сітуацыю ніяк не каментуе. Але ў ЖРЭА Цэнтральнага раёна, якому і належыць памяшканне, пацвярджаюць, што да восені на месцы крамы з'явіцца фастфуд. Але не амерыканскі, а беларускі.

— Кіраўніцтвам Мінгарвыканкама ўзгодненае пытанне аб перапрафіляванні і развіцці на месцы крамы сеткі грамадскага харчавання пад назвай «БульбаСтар». Гэта будзе сетка фастфуду з элементамі нацыянальнай беларускай кухні, — распавёў дырэктар ЖРЭА Цэнтральнага раёна Андрэй Рыбачонак. — На дадзены момант ЗАТ «Крышталь» заключыла дагавор з інжынернай кампаніяй і актыўна займаецца падрыхтоўкай праектна-каштарыснай дакументацыі для пачатку работ па рэканструкцыі памяшкання. Паралельна вырашаецца пытанне аб атрыманні дазволу ў Мінкульце, паколькі будынак мае статус гісторыка-культурнай каштоўнасці. Ужо былі апытаныя і прадастаўленыя спісы жыхароў дома, якіх апавяшчалі аб перапрафіляванні крамы — пакуль пытанняў тут не ўзнікла. Дакладных тэрмінаў, калі пачнуцца работы па рэканструкцыі памяшкання, няма — усё будзе рабіцца па меры ўзгаднення дазвольнай і праектнай дакументацыі. Магчыма, гэта адбудзецца ўжо ў красавіку. Адкрыць аб'ект грамадскага харчавання арыентыровачна плануюць у лістападзе.

Інфармацыю аб намеры новых уладальнікаў памяшкання адкрыць на месцы «Крышталя» беларускі фастфуд пацвердзіў і намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі.

«Мінгарвыканкам і я асабіста заўсёды падтрымліваем стварэнне беларускага, нацыянальнага. Але пакуль гэта толькі канцэпцыя. Будзем глядзець, як яна будзе развівацца. Пры неабходнасці будзем дапамагаць, бо мы павінны ствараць альтэрнатыву замежнаму фастфуду», — сказаў ён.

У кампаніі «Мілкімпэкс» раскрываць падрабязнасці аб тым, што з сябе будзе ўяўляць беларускі фастфуд, адмовіліся.

Каментары15

Цяпер чытаюць

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі4

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Усе навіны →
Усе навіны

У Беларусі ёсць чатыры вёскі з насельніцтвам больш за 20 тысяч чалавек. Вось яны17

Памёр расійскі прапагандыст Вышынскі, якога Масква выменяла ва Украіны3

Ціманоўская стала чэмпіёнкай Польшчы20

Расійская альпіністка, якая тыдзень была на вышыні 7000 метраў са зламанай нагой і без ежы, загінула40

Прапагандыстка з пула Лукашэнкі пачала працаваць яшчэ і псіхолагам23

Цэннік на вугра на рынках здзіўляе5

Разбіўся пілот украінскага знішчальніка МіГ-29

Вось як выглядаюць новыя падручнікі па замежных мовах для школ — з кадэтамі і піянерамі28

Украіна параіла беларускай арміі падчас вучэнняў не набліжацца да мяжы6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі4

Што робяць з беларусамі, якіх арыштавалі, але не паспяваюць асудзіць за пратэсты. Ёсць два шляхі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць