Здарэнні77

Таксіст вёз п'яную кліентку ў міліцыю — а тая па дарозе скрала яго машыну

Здарэнне адбылося на Вялікдзень у Брэсце.

Правёўшы вечар у кампаніі сяброў, 36-гадовая брэстаўчанка адправілася на таксі дадому. Прыехаўшы да месца прызначэння, жанчына зразумела, што ў яе не хапае грошай, каб расплаціцца за паслугі таксі.

Не доўга думаючы, кіроўца прыняў рашэнне завезці жанчыну для разгляду справы ў раённы аддзел міліцыі. Па дарозе ў пастарунак жанчына ўчыніла скандал. У прыступе абурэння выкінула ў акно мабільны тэлефон кіроўцы і таксометр. Калі кіроўца спыніўся, каб сабраць свае рэчы, жанчына перасела за руль і паехала.

Таксіст пабег за машынай. Але пасажырка-згоншчыца не дала рады кіраванню і ўчыніла дробнае ДТЗ.

Пазней праверка выявіла, што жанчына знаходзілася ў стане алкагольнага ап'янення — 1,59 праміле. У дачыненні да яе склалі шэраг адміністратыўных пратаколаў. Акрамя таго, жанчыне пагражае да 5 гадоў за крадзеж машыны.

Каментары7

Цяпер чытаюць

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі6

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

МЗС Польшчы заклікала польскіх грамадзян пакінуць Беларусь4

Беларусы ў сацсетках хваляцца хатнімі ўраджаямі кавуноў ФОТЫ

Украінскі беспілотнік вывеў са строю найбуйнейшы НПЗ «Раснафты»2

У самым цэнтры Мінска адкрылі ліванскі рэстаран

Украінскі пракурор спаліўся, калі яго жонкі — цяперашняя і былая — пахваліліся ў шоу «Супермама» занадта дарагім жыццём22

Большасць загінулых пры крушэнні фунікулёра ў Лісабоне — іншаземцы

Трамп вырашыў перагледзець міжнародную дамову, якая забараняе прадаваць магутныя баявыя дроны1

Афіцыйныя каталіцкія СМІ выразалі антываенную фразу ў гаміліі біскупа2

Рэканструкцыя Любчанскага замка актывізавалася, а ўваход у яго зрабілі платным3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі6

Фестываль Graj: свята беларускай музыкі і перажыванні польскай паліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць