Надвор'е22

У Мазыры пабіты 20-гадовы майскі рэкорд па колькасці ападкаў

Больш за 120% месячнай нормы ападкаў (68 мм) выпала ў Мазыры за 11 гадзін. Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў маі 1996 года, паведаміла БЕЛТА начальнік аддзела забеспячэння спажыўцоў гідраметэаралагічнай інфармацыяй «Гомельаблгідрамета» Таццяна Захарава.

Па словах спецыяліста, у Мазыры дажджы з перапынкамі ішлі з 21.00 24 мая да 18.00 25 мая. Ліўні прынеслі 68 мм ападкаў (68 л на кв. м тэрыторыі), што складае 121% майскай нормы. «Ліўні такой інтэнсіўнасці для нашага рэгіёну не з'яўляюцца распаўсюджанай з'явай. Да прыкладу, у Мазыры раней максімальная колькасць ападкаў у маі была зафіксаваная на адзнацы 54,3 мм у 1996 годзе. На працягу года рэкордная сутачная колькасць ападкаў у гэтым горадзе была адзначаная ў 1990 годзе — 91 мм», — распавяла Таццяна Захарава.

Моцныя дажджы звязаныя з праходжаннем атмасфернага фронту. Ападкі былі зафіксаваныя па ўсёй вобласці, аднак ліўні насілі лакальны характар, і выпадзенне ападкаў праходзіла нераўнамерна. Напрыклад, у Васілевічах узровень ападкаў дасягнуў 28 мм — практычна паўмесячная норма. У Петрыкаўскім раёне зафіксавана 16 мм ападкаў.

Па прагнозах сіноптыкаў, на выхадных у Гомельскай вобласці ападкі малаімаверныя, чакаецца пацяпленне, а ў панядзелак слупок тэрмометра можа падняцца да 28 градусаў.

Каментары2

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

На базу, дзе стаіць самалёт Трампа, даставілі падазроны пакет з белым парашком. Некалькі чалавек захварэлі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць