Усяго патроху2626

Журналісты адшукалі ў Слуцку гаспадароў сабакі, які спрабаваў уратаваць збітага ката

Гаспадыня характарызуе свайго гадаванца як вельмі выхаванага. «Калі дзверы ў дом адчынены, ён ніколі без запрашэння ў хату не ўвойдзе. Без дай прычыны ніколі не брэша. Ён як званочак — падае голас толькі калі хтосьці падыходзіць да веснічкаў», — кажа яна.

Раніцай 30 траўня ў Слуцку машына збіла ката. Сабака паспрабаваў адцягнуць зубамі і лапамі збітую жывёліну з дарогі — гэты ўчынак уразіў і чытачоў «Нашай Нівы». Журналісты «Слуцкага кур'ера» знайшлі сабаку і распыталіся пра яго гісторыю ў гаспадыні.

Сабаку клічуць Босікам, і ён жыве ў прыватным доме на Выбранецкай вуліцы. Кот і сабака, відаць, зналі адзін аднаго. Раніцай 30 мая дварняк убачыў, што кот ляжыць на дарозе. Сабака не менш за дзве гадзіны ахоўваў цела жывёлы, каб іншы транспарт яшчэ раз не праехаў па ім, залізваў яго раны і адцягнуў на ўзбочыну.

Босік (або Бося) — сабака, днямі яму споўніўся адзін год. Яго гаспадыня — Таццяна Васілевіч, загадчыца інтэрната.

Таццяна Васілевіч: «Есці ён любіць усё: костачкі, вельмі любіць сырое звычайнае яйка. Любіць кашу, каўбасу, катлеты, корм сабачы… Усё, што мы яму даём. Не пераборлівы да яды».

Таццяна Васілевіч была ў захапленні, што гісторыю пра ўчынак Босіка за 31 мая апублікавалі больш за 20 буйных беларускіх сайтаў, трапіла гэтая гісторыя і ў выпускі двух беларускіх тэлеканалаў.

«Штораніцы мы яго адпускаем на шпацыр, таму што шкада. Ён жа амаль увесь дзень на ланцугу. Муж раніцай адчыняе брамку — Босік пабег гуляць. Часам з шасці да паловы на сёмую, часам да сямі, рэдка — даўжэй. Ён сам вяртаецца. Мы яго прышпільваем і сыходзім на працу», — сказала Таццяна Васілевіч, тлумачачы, як сабака мог трапіць у такую гісторыю.

Босік родам з Чырвонай Слабады (Салігорскі раён). Шчанюка случчакам падарыў знаёмы мужа Таццяны Васілевіч. Мянушку сабаку далі яе ўнукі.

Каментары26

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска расказала, як пасля закрыцця мяжы дабіралася ў Польшчу праз Калінінград5

«Міколу Статкевіча шкада як чалавека, але не як быкаўскага героя»21

«Праляцела шмат розных думак». Рыбак расказаў, як да яго ў эфір уварваўся лось

«Цярпенне — найлепшая зброя пераможаных». Конрад Адэнаўэр, або Палітыкі якога тыпу патрэбныя пасля дыктатуры19

Маладой маме з Навагрудка далі 6 гадоў за карупцыю. Яна даказала сваю невінаватасць — але калі ўжо адседзела6

«Хацелася, каб жыццё паставіла мяне на месца». Беларус праехаў больш за 250 кіламетраў па Аўстрыі на роліках4

Міліцыя абвяргае, што ў гібелі катоў у Мінску вінаваты скуралуп3

У Мінску неўзабаве адкрыецца музей піва1

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Сталі вядомыя новыя дэталі ў маштабнай справе арганізатараў канцэртаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць