Арганізатар двайнога тэракту ў Нарвегіі Андэрс Брэйвік афіцыйна змяніў імя і прозвішча. Цяпер у рэестры насельніцтва краіны ён значыцца як Ф'ётальф Хансэн (Fjotolf Hansen), паведамляюць інфармагенцтвы са спасылкай на мясцовае выданне VG.

Reuters
Адвакат тэрарыста пацвердзіў такія даныя, але не ўдакладніў, калі і чаму Брэйвік гэта зрабіў. Ён толькі адзначыў, што падабаронны наважыўся на такі крок зусім нядаўна.
Каментары