Грамадства2525

З вуліц Мінска прыбяруць палаткі з гароднінай і садавіной

Фармат сезоннага гандлю гароднінай-садавіной ў палатках будзе паступова сыходзіць, паведаміў агенцтву «Мінск-Навіны» намеснік старшыні Мінгарвыканкама Андрэй Дамарацкі падчас прамой лініі ў Мінгарвыканкаме 10 чэрвеня.

«На наш погляд, такая форма гандлю ўжо састарэла. Выканаць санітарныя патрабаванні пры такой рэалізацыі тавараў складана, цэны ў палатках нярэдка вышэйшыя, чым у крамах, часам узнікаюць пытанні па якасці тавараў, ды і для прадаўца ніякіх бытавых выгод не прадугледжана. Да таго ж палаткі нярэдка размяшчаюцца каля дарогі, дзе выхлапы, пыл. Таму мы прынялі рашэнне згортваць такі гандаль. Новыя месцы пад вулічны продаж мы не рэалізуем (раней яны набываліся з аўкцыёну), дамо магчымасць людзям дапрацаваць да канца перыяду арэнды, але далей дамовы працягваць не будзем. У наступным годзе палаткі яшчэ застануцца, бо тэрмін арэнды ва ўсіх прадаўцоў розны, але лік такіх палатак істотна скароціцца», — распавёў ён.

Як растлумачыў Дамарацкі, палаткі пачалі выстаўляць у той перыяд, калі былі праблемы з пастаўкай садавіны-гародніны ў крамы. Бізнэсмены аказаліся больш манеўранымі і змаглі насыціць рынак таварам, прапаноўваючы яго ў такой форме. Сёння дэфіцыту няма, у крамах і на рынках поўны асартымент садавіны-гародніны. Прычым тавар правераны, чысты, захоўваецца ў належных умовах, у дадатак рэалізуецца часцяком па акцыях і зніжках.

«Восенню, хутчэй за ўсё, дамо дадатковыя месцы для продажу гародніны ў мікрараёнах, але палатачны гандаль будзе скарачацца», — канстатаваў намеснік старшыні Мінгарвыканкама.

Апытанка

Каментары25

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

Спецслужбы Украіны заявілі пра сваю датычнасць да выбухаў на чыгунцы ў Расіі3

Зваротны зыход: Польшча стала нечаканым прытулкам для ізраільцян9

«Я зноў ратую людзей». Чэмпіёнка муай-тай восем гадоў працавала на «хуткай» у Беларусі, а цяпер робіць гэта ў Польшчы

Лявону Вольскаму — 60 гадоў13

Украінскія пляжныя футбалісты адмовіліся гуляць з Беларуссю. Таму Беларусь становіцца бронзавым прызёрам Суперфіналу Еўралігі21

У Ленінградскай вобласці сышоў з рэек яшчэ адзін цеплавоз, машыніст загінуў2

Нарадзіўся ў Данецку, падтрымлівае рускі свет — што вядома пра дацэнта БДУ, які дапамагае тапіць у судзе журналіста Ільяша?19

Жыхар Смаргонскага раёна зрабіў музей на сцяне адрыны1

«Просты чалавек сабе такое дазволіць не можа». Беларуска паказала, што купіла на 440 рублёў для сябе і дваіх дзяцей13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага22

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць