Свет22

У Францыі — другі тур парламенцкіх выбараў

Грамадзяне Францыі ў нядзелю возьмуць удзел у другім туры парламенцкіх выбараў. Прэзідэнт Эмануэль Макрон, чыя створаная ўсяго год таму партыя «Наперад, рэспубліка!» лідзіравала ў першым туры, разлічвае ўмацаваць свае пазіцыі ў парламенце і стварыць базу для правядзення рэформаў.

Напярэдадні выбараў Макрона з жонкай бачылі падчас катання на роварах.

Чакаецца, што паплечнікі Макрона атрымаюць перамогу і заваююць большасць месцаў у нацыянальным сходзе Францыі.

Пасля другога тура партыя Макрона і блізкі ёй «Дэмакратычнай рух» могуць, паводле адзнак экспертаў, заняць 445 з 577 месцаў у ніжняй палаце парламента, паведамляе ВВС.

Партыі з больш багатай гісторыяй заклікалі выбаршчыкаў падтрымаць супернікаў Макрона, каб перашкодзіць манапалізацыі ўлады.

Макрон стварыў партыю «Наперад, рэспубліка!» у красавіку 2016 года, палова яе кандыдатаў практычна не мае палітычнага вопыту.

Выбары ў нацыянальную асамблею праводзяцца ў два туры. 18 чэрвеня галасуюць выбаршчыкі ў тых акругах, дзе кандыдаты ў першым туры не набралі больш за 50% галасоў.

У першым раўндзе партыя Макрона і «Дэмакратычны рух» разам сабралі 32,3% галасоў.

Другое месца ў першым туры заняла правацэнтрысцкая партыя «Рэспубліканцы» экс-прэзідэнта Нікаля Сарказі з вынікам у 15,77%. Крайнеправы «Нацыянальны фронт» Марын Ле Пэн атрымаў 13,2% галасоў. Сацыялістычная партыя папярэдніка Макрона Франсуа Аланда, якая страціла статус кіруючай, а таксама іх саюзнікі, атрымалі ўсяго 9,5%.

Яўка ў першым туры была самай нізкай за ўвесь час існавання Пятай рэспублікі (ад 1958 года).

Адзін з лідараў партыі «Рэспубліканцы» Франсуа Баро пасля першага тура заявіў, што нізкая яўка выбаршчыкаў сведчыць пра «глыбокі раскол» ў французскім грамадстве, а Ле Пен сказала, што выбарчая сістэма Францыі мае патрэбу ў рэформах.

Партыя «Наперад, рэспубліка!» вылучыла ў парламент кандыдатаў з розных сфер жыцця, у тым ліку студэнтаў і пенсіянераў, многія з якіх пачаткоўцы ў палітыцы. Адбор кандыдатаў праводзіўся на падставе рэзюмэ, дасланых па электроннай пошце.

Каментары2

Цяпер чытаюць

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца4

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуса, які стварыў у Расіі бізнес з мільённымі абаротамі, асудзілі за палітыку. Магчыма, за Гаюн1

У другі тур прэзідэнцкіх выбараў у Чылі прайшлі камуністка і ўльтраправы кандыдат7

Польшча адкрыла два пераходы на беларускай мяжы5

Праваенная малявальніца Жыгімонт дарвалася са сваёй выставай да Нацыянальнага мастацкага музея. Хто ёй дапамог?26

У багатых краінах расце колькасць адзінокіх людзей26

У пункты пропуску на мяжы з Польшчай, якія адкрыюць гэтай ноччу, ужо запусцілі машыны і аўтобусы ФОТЫ10

Пацяпленне клімату робіць цяжарнасць больш рызыкоўнай9

Стала вядома, што здарылася з хлопчыкам, якога расчлянілі і кінулі ў сажалку ў Маскве6

Брытанскі мастак прадае кучу старых вяровак за мільён даляраў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца4

«Лукашэнка проста не ведае». Ябацьку, які выкладаў у тыкток відэа пра булінг дачкі, пасадзілі на паўтара месяца

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць