Навука і тэхналогіі33

У Невадзе знайшлі рыбу-драпежніка трыясавага перыяду

Амерыканскія і швейцарскія палеантолагі выявілі ў амерыканскім штаце Невада закамянеласці рыбы-супердрапежніка, якая жыла ў пачатку трыясавага перыяду, каля 252-247 мільёнаў гадоў таму. Даследаванне апублікаванае ў Journal of Paleontology.

У трыясавым перыядзе з'явіліся новыя віды касцяных рыб. У тым ліку пачала развівацца група рыб, да якой адносіцца больш за палову сучасных відаў. Аднак пра тое, як адбывалася аднаўленне і развіццё рыб у пачатку трыясавага перыяду, вядома дрэнна, бо да гэтага часу было знойдзена мала закамянеласцяў таго часу. Прадстаўнікі ж рыбы, якую знайшлі ў Невадзе, жылі ў акіянах на тэрыторыі сучасных Канады, ЗША, Шпіцбергена і арктычных абласцей Расіі ў сярэднім і верхнім трыясе.

Раней даследчыкі выявілі на тэрыторыі ЗША іншага драпежніка трыясавага перыяду. Ім аказаўся продак сучасных кракадзілаў, які жыў на сушы і перасоўваўся на задніх лапах.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Усе навіны →
Усе навіны

Літоўскія памежнікі зладзілі пагоню за кантрабандыстамі, дагналі ў чыстым полі8

У выніку абстрэлу Кіева загінула ўдава першай ахвяры Чарнобыльскай катастрофы1

Экс-камандзір Палка Каліноўскага Павел Шурмей пакінуў пасаду і заявіў, што падраздзяленне ўжо не з'яўляецца палком па колькасці49

Магія «залатой крыві»: як навукоўцы спрабуюць аднавіць самую рэдкую групу крыві ў свеце — і навошта1

Нарада па сітуацыі на мяжы з ЕС прайшла без удзелу Лукашэнкі5

Дачка суддзі, якая жыўцом згарэла ў судзе ў Слуцку ў 1967-м, расказала, як склалася жыццё іх сям’і пасля гучнай трагедыі19

Які раён Беларусі самы бедны? Народ спрачаецца9

Ад экс-палітвязня Ігара Карнея патрабуюць пагасіць запазычанасць за побыт на Валадарцы3

У Мінску купілі кватэру за паўмільёна даляраў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Дэпартаваныя пры пасярэдніцтве амерыканцаў палітвязні завіслі між пеклам і зямлёю — без ДНЖ і магчымасці працаваць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць