Эканоміка2323

Лукашэнка патрабуе падняць заробкі бюджэтнікам. Урад — да канца года выйдзем на 800 рублёў

Лукашэнка запатрабаваў падняць заробкі ў сацыяльнай сферы, паведаміў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко па выніках мінулай рабочай сустрэчы ў кіраўніка дзяржавы. Па словах віцэ-прэм'ера, да канца года сярэднія зарплаты настаўнікаў і дактароў павінны скласці 800 рублёў, а ў наступным годзе - стаць яшчэ большымі.

— Заробак педагога, як і заробак доктара, павінен быць дастойным. І задачу прэзідэнт паставіў. Яна павінна быць выканана і ў гэтым, і ў наступным годзе, — заявіў віцэ-прэм'ер Васіль Жарко. — У гэтым годзе ў нас плануецца 800 рублёў у сярэднім па галіне. І мы абавязаны гэтага заробку дасягнуць да канца года. У наступным годзе зарплата павінна быць большай.

Паводле яго слоў, на сустрэчы кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што настаўнікі і ўрачы — гэта аснова грамадства, і неабходна ўжо да канца года падняць планку сярэдняй зарплаты, а таксама больш шчыльна заняцца адпаведным пытаннем у наступным годзе.

Нагадаем, сярэдняя зарплата работнікаў бюджэтных арганізацый у чэрвені склала 624,7 рубля. Гэта на 23,6 рубля, або на 3,9% больш, чым у маі. Пры гэтым заробкі настаўнікаў у мінулым месяцы ўпалі, а дактароў перавысілі 1000 рублёў.

Чэрвеньская зарплата бюджэтнікаў адстае ад сярэдняй па краіне на 194,6 рубля.

Рэальная зарплата бюджэтнікаў у мінулым месяцы вырасла на 3,2% у параўнанні з майскай, паведамляе Tut.by

Каментары23

Цяпер чытаюць

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Усе навіны →
Усе навіны

У Кітаі збілі ў небе вогненны балід. Кітайскія ўлады адмаўляюць гэта1

Зяленскі прыгразіў ударамі па порце на Балтыцы, дзе запраўляюцца нафтавыя танкеры Расіі5

Іллю Дубскага ў калоніі прымусілі самому сабе лязом зрэзаць татуіроўку з Пагоняй26

Туск: У Польшчы нарастае хваля прарасійскіх настрояў40

Штадлеры знялі з папулярнага маршруту Мінск — Заслаўе17

Бляск кароны і голас народа: што беларусы думаюць пра конкурс «Міс Беларусь»12

Прэзідэнт Польшчы дазволіў увесці ў краіну войскі НАТА10

Беларускім здраўніцам прапануюць участкі на акупаваным Расіяй марскім узбярэжжы Украіны4

Супрацоўнік заказніка на вачах дзяцей жорстка забіў дубінай ваўка. Выпадкам зацікавіліся ў Мінпрыроды10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага49

«Вызвалены» Статкевіч знайшоўся ў калоніі Глыбокага

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць