Свет

Тэракты ў Каталоніі: падазраваныя паўсталі перад судом

Чацвёра затрыманых па падазрэнні ў датычнасці да тэрактаў у Каталоніі паўсталі ў аўторак перад судом у Мадрыдзе, паведамляе ВВС.

Мухамед Шамляль — адзін з чатырох падазраваных у датычнасці да тэрактаў. Фота ЕРА

Нацыянальная судовая калегія павінна вырашыць, якія менавіта абвінавачванні будуць выстаўленыя затрыманым.

Затрыманыя — Мухамед Шамляль, Дрыс Укабір, Мухамед Ааля і Сальх Карыб — былі дастаўленыя ў Мадрыд ноччу пры павышаных мерах бяспекі ў суправаджэнні супрацоўнікаў грамадзянскай гвардыі Іспаніі.

Паводле версіі каталонскай паліцыі, яны з'яўляліся членамі тэрарыстычнай ячэйкі, якая складаецца з 12-ці чалавек, восем з якіх былі забітыя пасля нападаў у Барселоне і Камбрыльсе.

Імаверны выканаўца тэракту ў Барселоне Юнэс Абуякуб быў застрэлены паліцыяй у панядзелак у горадзе Субіратс непадалёк ад каталонскай сталіцы.

Як мяркуецца, менавіта ён быў за рулём фургона, які ўрэзаўся ў натоўп турыстаў на пешаходным бульвары Рамбла ў мінулы чацвер.

У выніку самага крывавага за апошнія 13 гадоў тэракту ў Іспаніі 17 жніўня загінулі 15 чалавек, больш за 100 атрымалі раненні.

Адказнасць за напады ўзяла на сябе групоўка «Ісламская дзяржава».

У ходзе пасяджэнняў у Мадрыдзе суддзя Фернанда Андру павінен зачытаць пункты абвінавачвання, уключаючы ўдзел у акце тэрарызму, забойстве і незаконным валоданні зброяй.

Калі падазраваныя пагодзяцца даваць паказанні, ім будуць задаваць пытанні ў судзе. Слуханне павінна завяршыцца рашэннем аб змяшчэнні падазраваных пад варту да заканчэння расследавання.

Каментары

Цяпер чытаюць

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон прызначыў новым прэм'ерам Францыі міністра абароны

Трамп запэўніў кіраўніцтва Катара, што Ізраіль больш біць па іх тэрыторыі не будзе

У Добрушы школьны прыбіральшчык вырабіў сметніцу з парасонам і сабачкам ФОТАФАКТ1

У Гомелі беларусам прапануюць за 500 рублёў паляжаць у труне5

У цэнтры Гомеля расіяне паставяць помнік князю Паскевічу4

Польскі фермер расказаў, як набыў трактар Belarus, а цяпер пакутуе1

Міністр унутраных спраў Польшчы: Закрыццё мяжы будзе часовым, але адменяць яго не аўтаматычна10

У Польшчы затрымалі беларускага шпіёна і высылаюць аднаго з дыпламатаў2

Беларуская чыгунка прадае вагоны, якімі раней абслугоўваліся маршруты ў Еўропу1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Расійскі афіцэр дапамог УСУ ўдарыць па расійскім палігоне і забіць 65 вайскоўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць