Культура2323

Арыгінал Статута ВКЛ прыбыў у Мінск і будзе экспанавацца да 23 верасня

У Мінск з Магілёва дастаўлены Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 года. Арыгінальнае выданне будзе прадстаўлена на выставе «Нацыя кніг. Статут 1588 і старадрукаваныя кнігі», прысвечанай 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і пяцігоддзю вяртання аднаго з экзэмпляраў знакамітага Статута ВКЛ, у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры, паведамілі БЕЛТА ў музеі.

У гасцей выставы, якая адкрыецца 1 верасня, з'явіцца магчымасць убачыць найвышэйшы заканадаўчы акт Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага, папярэдніка еўрапейскіх Канстытуцый. Статут будзе знаходзіцца ў музеі да 23 верасня, пасля чаго вернецца ў Магілёў, дзе захоўваецца на пастаяннай аснове. Цяпер у мэтах бяспекі ўнікальнае выданне знаходзіцца ў сейфе, абсталяваным сігналізацыяй.

Кніга была выдадзена на старабеларускай мове ў друкарні Мамонічаў у Вільні. Тысячы статутаў, якімі карысталіся продкі беларусаў, былі страчаны, але ў 2012 годзе дзякуючы фінансавай падтрымцы мецэнатаў адзін з экзэмпляраў быў выкуплены. Вяртанне на радзіму вядомага выдання стала працягам шматвяковай традыцыі мецэнацтва на Беларусі.

Акрамя статута, адкрыццём для гасцей выставы стануць рэдкія выданні Магілёўскай кансісторскай друкарні XVIII стагоддзя з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, якія будуць выстаўлены ўпершыню, а таксама зменшаная копія друкарскага станка, што існаваў у часы Скарыны, зробленая вучнем мінскай гімназіі.

Выстава арганізаваная Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры сумесна з музеем гісторыі Магілёва і Нацыянальнай бібліятэкай Беларусі.

Каментары23

Цяпер чытаюць

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп увёў для іншаземцаў «залатую карту» за $100 тысяч4

Міністарка абароны Літвы заклікала збіваць расійскія знішчальнікі14

У цэнтры Скідзеля лось прабраўся ў двор і з'еў усе буякі4

Украінскі футбаліст, адхілены ад футболу з-за допінгу, збіраецца паўдзельнічаць у будучай Алімпіядзе ў іншай іпастасі1

Украінцы ўдарылі па НПЗ у Саратаўскай і Самарскай абласцях Расіі

«Шкада, што людзі мяне лічаць такім ідыётам». Дзядок расказаў, як яго змаглі высачыць пасля пяці месяцаў падполля11

На матч медыялігі ў Мінску прададзена 27 тысяч квіткоў2

Вядучая СТБ каталася на расійскіх нумарах, якія нехта прыляпіў на скотч — і не ведала пра гэта. Цуд растлумачылі ў 1024

Трупы хатніх жывёл пачалі знаходзіць у Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

На дарогах з'явіцца новы знак для кіроўцаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць