Свет

Сі Цзіньпін пераабраны кіраўніком Кампартыі Кітая

Старшыня КНР Сі Цзіньпін пераабраны на пасаду генеральнага сакратара Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Кітая (ЦК КПК) на наступныя пяць гадоў. Такое рашэнне прынятае на першым пленуме ЦК КПК 19-га склікання ў сераду, паведамляе DW.

Тым самым 64-гадовы Сі Цзіньпін умацаваў свой статус найбольш магутнага кітайскага кіраўніка на працягу апошніх дзесяцігоддзяў.

Адначасова былі абраныя члены Пастаяннага камітэта ЦК КПК. Сваё месца ў ім, акрамя Сі Цзіньпіна, захаваў толькі прэм'ер Дзяржаўнага савета Лі Кэцян. У новы склад органа таксама ўвайшлі віцэ-прэм'ер Дзяржсавета Ван Ян, кіраўнік парткама Шанхая Хань Чжэн, кіраўнік канцылярыі ЦК КПК Лі Чжаньшу, начальнік арганізацыйнага аддзела ЦК КПК Чжао Лэцзі і загадчык Цэнтра палітычных даследаванняў пры ЦК КПК, вядучы тэарэтык і ідэолаг партыі Ван Хунін.

Як адзначае агенцтва dpa, сярод пяці новых членаў Пастаяннага камітэта адсутнічае патэнцыйны пераемнік Сі Цзіньпіна, ніхто з іх не зможа заняць пост кіраўніка КПК у 2022 годзе з-за ўзросту.

Напярэдадні 2300 дэлегатаў з'езда КПК прынялі аднагалоснае рашэнне ўнесці імя Сі Цзіньпіна ў тэкст статута, паставіўшы яго тым самым на адзін узровень з двума найбуйнейшымі камуністычнымі лідарамі краіны — «вялікім кормчым» Мао Цзэдунам і рэфарматарам Кітая Дэн Сяапінам. У тэксце статута цяпер замацавана «багацце ідэй Сі Цзіньпіна ў новай эры сацыялізму з кітайскай спецыфікай», якія павінны будуць служыць «маяком» для працы 89 мільёнаў членаў Кампартыі.

Выступаючы на з'ездзе, Сі Цзіньпін заклікаў давесці да канца «новае падарожжа па пабудове сацыялізму з кітайскай спецыфікай». У сваёй прамове цягам трох з паловай гадзін ён заклікаў дамагчыся пабудовы грамадства сярэдняга дастатку і паабяцаў ператварыць Кітай да 2050 года ў багатую, магутную, дэмакратычную і мадэрнізаваную сацыялістычную дзяржаву.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў10

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў

Усе навіны →
Усе навіны

«Беллегпрам» зацвердзіў узоры школьнай формы на новы навучальны год ФОТЫ5

Мужчына паказаў у інтэрнэце школьны абед. Грамадскасць абурылася12

У Мачулішчах абарвалася будаўнічая люлька, ёсць ахвяры

«Людзі ад нас адвярнуліся». Жонка ўладальніка пашпарта прыкрыцця Івана Мішчука пракаментавала скандал з ім5

«У нас усе размаўляюць на рускай мове». Дзіцячы цэнтр не ўзяў на працу жанчыну, бо яна размаўляе па-беларуску34

Еўрасаюз хоча ўвесці поўную забарону на закупку прадуктаў з расійскай нафты6

Расія і Украіна правялі чарговы абмен целамі загінулых вайскоўцаў. Ён ішоў праз Беларусь

«Раз'язджаліся проста па тратуарах». Каля новага стадыёна пасля матча адбыўся калапс3

Украінцы нанеслі ўдар высокадакладнымі снарадамі па базе расійскіх войскаў у Курскай вобласці ВІДЭА1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў10

«Поўны заняпад у Літве, Латвіі і Эстоніі». Пра што недагаворвае Рыжанкоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць