Свет11

Расія пашырыла спіс харчовых тавараў, забароненых да ўвозу ў краіну

Урад Расіі пашырыў спіс харчовых тавараў, забароненых да ўвозу ў краіну. Пра гэта гаворыцца ў пастанове, апублікаванай на афіцыйным сайце ўрада. У дакуменце сцвярджаецца, што «уведзеныя абмежаванні не адаб'юцца на забеспячэнні ўнутраных патрэбаў Расіі», паведамляе DW.

Згодна з пастановай, да канца 2018 года забаронены ўвоз жывых свіней і свежых, астуджаных або замарожаных харчовых субпрадуктаў буйной рагатай жывёлы, свіней, авечак, коз, коней, аслоў, мулаў або кабыл, а таксама пастаўкі жывёльнага масла. Забарона распаўсюджваецца на краіны ЕС, ЗША, Канаду, Аўстралію і Нарвегію, Украіну, а таксама Албанію, Чарнагорыю, Ісландыю і Ліхтэнштэйн.

Раней забароны на пастаўкі ў Расію жывых свіней уводзіў Рассельгаснагляд пад падставай распаўсюджвання ў шэрагу еўрапейскіх краін афрыканскай чумы свіней.

Прадуктовае эмбарга дзейнічае ў Расіі са 7 жніўня 2014 года ў адказ на санкцыі ЗША, ЕС, Аўстраліі, Нарвегіі і Канады, уведзеныя з-за расійскага ўмяшання ў канфлікт на ўсходзе Украіны. За апошнія два гады ў Расіі было знішчана 17 тысяч тон санкцыйных прадуктаў.

Каментары1

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Усе навіны →
Усе навіны

Асудзілі беларускамоўнага дыджэя з Амсціслава — падобна, за Гаюн5

«Крамбамбуля» анансавала вялікі канцэрт на 25 Сакавіка ў Варшаве1

Сяброўка пра забітую ў М'янме беларуску: Яна была вельмі наіўная і шчыра верыла ў людзей16

Трамп пра «Тамагаўкі»: У нас іх шмат, але яны патрэбныя нам9

Смяротнасць сярод моладзі Усходняй Еўропы расце насуперак сусветным тэндэнцыям1

У Мёрскім раёне лекцыі пра сямейныя каштоўнасці мясцовыя начальнікі чыталі пенсіянерам ФОТЫ5

У Крамлі расказалі, пра што Трамп гаварыў з Пуціным2

«Адменім роўмінг, казалі яны. У выніку адмянілі інтэрнэт». Беларусы расказалі, што ў Расіі не працуе роўмінг ні А1, ні МТС8

У Запарожскай вобласці загінуў ваенкар «РИА-Новости» Іван Зуеў10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС53

Шрайбман з калегамі прапанавалі пакрокавы план дээскалацыі адносін Беларусі і ЕС

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць