Навука і тэхналогіі11

Заснавальнік Wikipedia: на сайт энцыклапедыі штомесяц заходзяць з 1,2 млрд прылад

Джымі Уэйлз удакладніў, што пры ацэнцы не ўлічваліся ў поўнай меры карыстальнікі, якія жывуць у афрыканскіх краінах або Кітаі.

Людзі з усяго свету штомесяц выкарыстоўваюць каля 1,2 млрд падлучаных да інтэрнэту прыладаў, каб чытаць артыкулы, размешчаныя ў анлайн-энцыклапедыі Wikipedia. Пра гэта заявіў на дзелавым форуме Global Synergy Forum, які завяршыўся ў суботу ў Нью-Ёрку, заснавальнік гэтага сеткавага даведніка Джымі Уэйлз, піша ТАСС.

«У нас больш за 400 млн унікальных наведнікаў штомесяц», — паведаміў Уэйлз, спаслаўшыся на галіновую статыстыку. Разам з тым, прадпрымальнік растлумачыў, што ў дадзеных ацэнках могуць не ўлічвацца ў поўнай меры чытачы, якія жывуць у афрыканскіх краінах ці Кітаі. Рэальныя паказчыкі, на яго думку, могуць быць і вышэйшыя.

Больш моў

Уэйлз нагадаў, што ў Wikipedia ўжо больш за 40 млн артыкулаў, з іх каля 5 млн на англійскай мове. «Сегмент Wikipedia на iншых, мовах значна большы, чым па-англійску, і гэта вельмі важна разумець», — канстатаваў прадпрымальнік.

Бізнэсмен дадаў, што, згодна з агучанымі дадзенымі, Wikipedia даступная на 284 мовах. «Мяркую, гэты лік істотна завышаны», — адзначыў ён. Заснавальнік энцыклапедыі растлумачыў, што на некаторых з тых моў у рэальнасці старонак вельмі мала ці амаль няма. Паводле яго слоў, больш правільна было б сказаць, што Wikipedia даступная на 240 мовах.

Прадпрымальнік заявіў аб планах стварыць у энцыклапедыі сегменты на кожнай з моў з хоць бы мільёнам носьбітаў. У кожным з названых сегментаў, паводле яго слоў, у перспектыве павінна быць не менш за 250 тыс. публікацый.

Вікіпедыя па-беларуску існуе ў дзвюх версіях: афіцыйным правапісам і тарашкевіцай. Разам у абедзьвюх версіях змяшчаецца 208 610 артыкулаў.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП12

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Усе навіны →
Усе навіны

Мінская фатографка трапіла ў страшную аварыю на самакаце ў Дубаі. Яна праляжала ў коме 14 дзён11

Гэтыя львы — адзіныя ў свеце, якія палююць на марскую здабычу2

Аднапакаёўкі ў Мінску практычна дагналі па цане двухпакаёўкі2

Голда Мэір і самая правільная тактыка для малых народаў14

Ход ратушай. Студэнты прыдумалі шахматы з фігурамі ў выглядзе славутасцяў Беларусі3

Жонку Макрона запісалі пад мужчынскім імем у базе падатковай службы4

Германія перажывае самы зацяжны крызіс за пасляваенны час15

Беларуска, вызваленая са скам-цэнтра ў М'янме: Нават калі збяжыш, невядома, каму званіць, там усё карумпавана3

З Каардынацыйнай рады збегла нават Вольга Карпушонак15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП12

Справа Софтклуба: затрыманы патрыярх беларускага ІТ Уладзімір Сіротка і некалькі топ-менеджараў. Яны падарылі нам АРІП

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць