Свет4646

Памёр адзін з заснавальнікаў AC/DC Малькольм Янг

Ангус (злева) і Малькольм (справа) былі галоўнай сілай АС/DC, што прывяло музыкаў да сусветнай славы

Адзін з заснавальнікаў аўстралійскага гурта AC/DC Малькольм Янг памёр ва ўзросце 64 гадоў. Паведамленне пра гэта з'явілася ў фэйсбуку гурта, а потым разляцелася па сусветных СМІ.

Малькольм заснаваў гурт AC/DC, які стаў адным з самых вядомых у гісторыі рок-музыкі, у 1973 годзе разам са сваім братам Ангусам. Іх брат Джордж, які памёр у кастрычніку гэтага года, быў прадзюсарам.

Браты Янг былі суаўтарамі ўсіх кампазіцый гурта, запісаных з моманту выхаду іх дэбютнага альбома High Voltage ў 1975 годзе і да альбома 2014 года Rock or Bust. Гурт прадаў больш за 200 млн асобнікаў сваіх запісаў па ўсім свеце, у тым ліку 71,5 млн у ЗША.

«Малькольм быў яркім музыкам, які спалучаў у сабе таленты кампазітара, гітарыста, выканаўцы і прадзюсара. Яго стаўленне да музыкі натхняла многіх», - гаворыцца ў заяве групы.

Малькольм нарадзіўся ў 1953 годзе ў Глазга, а калі яму было 10 гадоў, яго бацькі эмігравалі ў Аўстралію. У 2014 годзе высветлілася, што ён пакутуе ад дэменцыі. Пішуць, што ён не мог згадаць, як граць песні AC/DС

На сайце гурта яго брат Ангус Янг напісаў, што Малькольм быў рухаючай сілай групы і заўсёды аддаваў ёй усё свой час і сілы: «Ён заўсёды заставаўся верным самому сабе і казаў і рабіў толькі тое, што хоча».

«Мне цяжка выказаць словамі тую ролю, якую брат адыграў у маім жыцці, сувязь паміж намі была ўнікальнай. Ён пакінуў пасля сябе вялікую творчую спадчыну, якая будзе жыць вечна», - напісаў Ангус.

Каментары46

Цяпер чытаюць

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Усе навіны →
Усе навіны

Памёр Вячаслаў Рагойша2

Старшыня парламента Чэхіі выклаў відэа, як дапамагае здымаць украінскі сцяг з будынка6

Служба бяспекі Лукашэнкі не пускала простых мазырчукоў на мост цераз Прыпяць, пакуль той яго адкрываў11

У Судане паўстанцы збілі самалёт з беларускім вайсковым лётчыкам. Вось што пра яго вядома12

У Беларусі паставілі першы аўтамат са шкарпэткамі1

Па кнізе беларускі, якая стала бестселерам у нас і ў Расіі, здымуць фільм8

Нямецкі генерал: Расія магла б пачаць невялікую атаку супраць NATO ўжо заўтра4

Расіяне не змогуць атрымліваць шэнгенскія мультывізы11

Памерла вядомая беларуская мастацтвазнаўца Мая Яніцкая3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў15

Ганна Бонд у захапленні ад канцэрта Лепса. Але пакрыўдзілася на абурэнне сваіх падпісчыкаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць