Эканоміка33

Беларусь і Расія дапускаюць, што агульны рынак газу ЕАЭС не будзе створаны нават да 2025 года

Мінск і Масква прапісалі, як будуць дзейнічаць, калі адзіны рынак газу ў Еўразійскім эканамічным саюзе не будзе створаны да 2025 года, піша Tut.by.

Гэта вынікае з пратакола аб унясенні змяненняў у пагадненне паміж урадамі Беларусі і Расіі аб парадку фарміравання цэн пры пастаўцы прыроднага газу ў Беларусь ад 25 лістапада 2011 года і далейшым супрацоўніцтве ў газавай сферы.

У красавіку ўлады дзвюх краін, разрульваючы нафтагазавую спрэчку, дамовіліся выпрацаваць да 1 студзеня 2018 года прапановы па праграме фарміравання агульнага рынку газу ЕАЭС да 1 студзеня 2025 года, прадугледжанага Дагаворам аб Еўразійскім эканамічным саюзе ад 29 мая 2014 года. На аснове названых прапаноў было прынята рашэнне «забяспечыць унясенне да 1 ліпеня 2019 года змяненняў у міжурадавае пагадненне, якія прадугледжваюць вызначэнне цаны на газ для Беларусі з улікам неабходнасці стварэння ўмоў па фарміраванні да 1 студзеня 2025 года агульнага рынку газу Еўразійскага эканамічнага саюза».

«Калі да 1 студзеня 2025 года не будзе створаны агульны рынак газу Еўразійскага эканамічнага саюза, бакі вызначаць парадак цэнаўтварэння на газ для Рэспублікі Беларусь, зыходзячы з ўзгодненых бакамі прапаноў па праграме фарміравання агульнага рынку газу», гаворыцца ў дакуменце, які апублікаваны на Нацыянальным прававым партале. «Мы дамовіліся з Расіяй, што калі раптам па нейкіх прычынах нашы партнёры не захочуць, тады мы [адзіны] рынак газу будзем ствараць на дзвюх», — казаў раней віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка.

У дакуменце таксама прапісана, што у 2018 годзе цана на расійскі газ для Беларусі складзе 129 даляраў за 1 тыс. кубаметраў, у 2019-м - 127 даляраў.

Каментары3

Цяпер чытаюць

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Усе навіны →
Усе навіны

Як склалася ў эміграцыі жыццё 22‑гадовай «тэрарысткі» Дануты Перадні, якую вызвалілі па памілаванні6

Саудаўская Аравія ў рамках абароннага саюза з Пакістанам можа атрымаць доступ да ядзернай зброі

Моніка Белучы і Цім Бёртан разарвалі адносіны1

Каскадзёры скакалі з самага высокага будынка Мінска2

Чмякаюць, сёрбаюць і ліжуць пальцы: хто з беларусаў падняўся на мукбангу9

Трамп хоча спыніць вайну ва Украіне з дапамогай Кітая4

На Netflix выйшаў другі сезон польскага серыяла пра шляхту «1670». Гэтая сатыра вам спадабаецца8

Келаг прагназуе Украіне балтыйскі сцэнарый12

Латвія збіраецца цалкам абсекчы аўтобуснае злучэнне з Беларуссю21

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў5

«Арабскі шэйх засунуў даляры ў кішэню». Блогер Vadimati Ермашук цяпер працуе ахоўнікам люксавых буцікоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць