Здарэнні77

«Мы прывозілі нават экстрасэнсаў» — міліцыя распавяла пра пошукі зніклага Максіма Мархалюка

21 снежня ў вёсцы Новы Двор намеснік начальніка гродзенскай міліцыі Аляксандр Шастайла сустракаўся з людзьмі. Больш за ўсё прысутных цікавіла, што са зніклым яшчэ ў верасні хлопчыкам?

Нагадаем, 16 верасня Максім Мархалюк, хлопчык з вёскі Новы Двор, выйшаў пагуляць і знік. Масавыя пошукі з удзелам міліцыі, ратавальнікаў і валанцёраў плёну не далі. У выніку Следчы камітэт завёў крымінальную справу.

Шастайла паведаміў, што пошукі працягваюцца. У зоне пошукаў вакол Новага Двара старанна праверылі ўсё, каб быць упэўненымі, што цела няма. Таксама міліцыя адпрацавала некалькі тысяч чалавек, але безвынікова.

Аляксандр Шастайла падкрэсліў: выкарыстоўваліся ўсе магчымыя метады. На месца пошукаў прывозілі нават экстрасэнсаў, якія звярталіся ў міліцыю, заяўляючы, што дапамогуць. Але ізноў жа — плёну не было.

Асабліва Шастайла папрасіў не распаўсюджваць чуткі і непраўдзівую інфармацыю, бо гэта і перашкаджае працы міліцыі, і раніць бацькоў зніклага хлопчыка.

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту2

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Усе навіны →
Усе навіны

«Давялося сыр на касе пакінуць». Як беларусы рэагуюць на ноу-хау з падвойнай маркіроўкай тавараў5

«Хочацца, каб мы жылі не з нуля». Уладальнік сядзібы Горватаў расказаў пра рэстаўрацыю, захаваныя каштоўнасці і «Белую пані Нароўлі»2

Напярэдадні вялікіх выхадных стаў кепска працаваць сайт Беларускай чыгункі

У Мінску мужчына пагражаў нажом людзям у краме

У Жытоміры прагучаў моцны выбух1

«Ён міністр з часоў нараджэння Хрыстовага і яшчэ ні разу не сказаў нічога вартага». Марк Рутэ без дыпламатыі выказаўся пра Сяргея Лаўрова4

Экс-караля хіп-хопа P. Diddy апраўдалі па абвінавачванні ў гандлі людзьмі. Але яму ўсё адно пагражае 20 гадоў турмы

Генсак НАТА адрэагаваў на рашэнне ЗША прыпыніць частку вайсковай дапамогі Кіеву3

У вёсцы пад Оршай пры падрыхтоўцы да Дажынак знішчылі гістарычныя будынкі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту2

«Калі цяпер херова, значыць, гэта яшчэ не канец». Пагутарылі з эпатажным «святаром XXI стагоддзя», пра якога не было чуваць пяць гадоў пасля арышту

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць