Здароўе5959

«Некаторыя кліенткі самі пазбаўляюць сябе цноты, бо ім страшна». Чаму важна размаўляць з дзецьмі пра сэкс

Сэксолаг Ганна Макіявец з жахам згадвае, у якім пурытанстве яе выхоўвалі дзядуля з бабуляй і дзівіцца, як пасля такога мінулага здолела не сысці ў манастыр і пабудаваць здаровыя адносіны з мужчынам. Яна на ўласным прыкладзе тлумачыць, чаму важна пачаць свабодна размаўляць з дзецьмі пра адносіны палоў як мага раней.

Ганна Макіявец.

Даведка: Ганна Макіявец, сэксолаг. Пасля школы пайшла вучыцца на эканамістку, але хутка зразумела, што гэта не яе. Вывучае гештальт-тэрапію ў Інстытуце гештальту Iгара Пагодзiна, займаецца сэксалогіяй і практычнай псіхалогіяй. Ладзіць шчырыя сустрэчы #talkingaboutsex — свабодныя размовы на інтымныя тэмы. Адна з бліжэйшых такіх пройдзе 18 лютага — зарэгістравацца можна па спасылцы.

— Усё маё дзяцінства мяне ахоўвалі ад інтымнай тэмы. Мяне гадавалі бабуля з дзядулем, і для іх нават доўгія пацалункі ў серыялах былі нагодай пераключыцца на іншы канал. Я губляла нітку падзей серыяла «Паветраныя замкі» і ўсё гадала, што ж прымушае дарослых людзей так торгацца ў пошуках пульта і чырванець?

Уяўляеце здзіўленне/шок/жах маёй Ганны Пятроўны, калі ў сшытку па алгебры сваёй трынаццацігадовай ўнучкі замест задач яна ўбачыла позы з «Камасутры», намаляваныя чарнільнай асадкай?

Мы абедзве да гэтага часу не можам забыць той дзень. Бабуля крычала, што гэта — сорамна. Што ў 13 гадоў трэба вучыцца, а не думаць пра такую дурасць. Сорам, звязаны з гэтай тэмай, яна ўва мне і развіла…

У падлеткавым узросце, каб адгарадзіць мяне ад нейкіх тэарэтычных рамантычных адносін, бабуля ўвяла правіла: кожны дзень я павінна была вяртацца дадому ў 20.00. Хлопцаў у мяне не было, але з устаноўкі сваякоў я ведала, што калі ў мяне нехта і будзе, то першы партнёр абавязкова павінен стаць маім мужам. І ніяк інакш.

Дзесьці ў 10 гадоў мне падарылі энцыклапедыю для дзяўчат, дзякуючы якой я пазней хаця б не спужалася першых месячных (вы можаце не паверыць, але ў мяне ёсць кліенткі, якія былі настолькі непадрыхтаваныя да гэтага дня, што думалі — паміраюць). З кніжкі я даведалася, што дзяўчынкі і хлопчыкі складзеныя па-рознаму, але так і не зразумела, што такое сэкс.

Бабуля рабіла ўсё магчымае, каб сцерці з маёй галавы гэтае сарамлівае слова, але ў яе не атрымлівалася. Дзе-нідзе я выхоплівала пацалункі ў серыялах, бачыла абдымкі на вуліцах, чула фантастычныя гісторыі ад сябровак… Дзякуй богу, што я была гнуткай у псіхалагічным плане, інакш маю цікаўнасць да сваёй сэксуальнасці і людзей навокал зусім бы падушылі. Імаверна, я магла б сысці ў манастыр.

У 17 гадоў я пачала працаваць афіцыянткай і ў кафэ, па-за межамі хатняга кантролю, упершыню пачала сустракацца з хлопцам. Ведаеце, гэты татальны кантроль працаваў мне зусім не на карысць: выходзячы з дома, я адрывалася напоўніцу.

Калі сваякі даведаліся, што ў мяне ёсць хлопец, неяк за сталом яны спыталі, ці карыстаемся мы сродкамі кантрацэпцыі. Відаць, яны думалі, што пра ўсё гэта я мусіла даведацца сама адразу пасля атрымання пашпарту. Што ж вы не ўздымалі гэтую тэму раней? — задавалася я пытаннем.

Ведаеце, некаторым маім кліенткам маці расказвалі жудасныя гісторыі. Маўляў, пазбаўленне цнатлівасці падобна на смерць: столькі крыві, быццам цябе забілі і ты нарадзілася зноў. Пасля гэтыя дзяўчаты самастойна спрабавалі пазбавіць сябе цнатлівасці: толькі каб перад партнёрам не было сорамна за боль, за кроў.

І пасля з такіх запужаных асоб без нармальнай сэксуальнай адукацыі вырастаюць закамплексаваныя маці, для якіх становіцца праблемай ужо са сваімі дзецьмі пагутарыць пра мастурбацыю.

Браво маэстро (Капустин Дмитрий Зиновьевич- врач-сексолог с опытом работы в 44 года. Первый профессиональный врач-сексопатолог в Беларуси.) Я все больше утверждаюсь, что это мое. Я люблю тему секса всем своим сердцем, я свободна и жива в ней. . Подошёл к концу очередной обучающий цикл. Мы разобрали типы сексологических клиентов и стратегии работы с ними. Познакомились с половой анатомией. Я была удивлена, что девочка появляется на свет уже с комплектом яйцеклеток, в количестве 20 000. Что все мы изначально женщины! У мужчин есть кое-что от нас.. матка, а точнее маточка) И что первая эрекция у мальчика случается внутри утробы в семь месяцев. Мы опять говорили о детской мастурбации, как и что делать чтобы не травмировать своего ребёнка. Так же о эрективной дисфункции. И какие секс приспособления помогут сделать мужской вход более уверенным. Моей радости нет предела #менязовутаня #ЯтвойСексолог #будущийфрейд #говорюОсексе

Публикация от Аня Мокиевец (@moki_hanna)

Канечне, сёння з інтэрнэтам прасцей: калі маці сказала, што першы сэкс — гэта як смерць, то ты можаш пачытаць форумы, водгукі іншых жанчын і зразумець, што гэта далёка не так і не ва ўсіх. Раней хлопцы, якія ў свой першы раз пацярпелі няўдачу, працяглы час не маглі адысці ад мастурбацыі: баяліся, што з партнёрамі не атрымаецца зноў. Цяпер кожны з іх можа пачытаць, што для першага разу няўдача — гэта норма. І супакоіцца. Аднак усё роўна нішто не заменіць жывых дыялогаў бацькоў і дзяцей, мужа і жонкі, партнёраў…

Таму я раю бацькам загадзя падрыхтавацца да інтымных пытанняў ад дзяцей. Першае, што іх заўсёды цікавіць, звязана з тым, адкуль яны ўзяліся. Не трэба выдумляць казкі пра буслоў, лепш адразу ідзіце ў кнігарню і набудзьце ілюстраваную кнігу (напрыклад, Робі Харыс «Давай пагаворым пра ГЭТА. Пра дзяўчынак, хлопчыкаў, немаўлят, сям’ю і цела», для больш дарослых дзяцей падыдзе кніжка «Давай паразмаўляем пра адносіны» гэтага ж аўтара), якая дапаможа распавесці пра працэс нараджэння шчыра, без прыўкрасаў.

Калі вы не разгубіцеся ў першы раз, калі дзіця зразумее, што ўсе яго пытанні натуральныя і няма чаго іх саромецца, то з наступным пытаннем «чаму ў Каці ў майтках ўсё не так, як у мяне?» яно зноў прыйдзе да вас. І гэтак далей.

Аніводная крыніца ў інтэрнэце не заменіць даверлівыя адносіны. Шчыры сямейны дыялог, на мой погляд, нават лепш за школьныя курсы па сэксуальнай адукацыі. Бо калі, напрыклад, згадаць мой клас, то ў 14 гадоў адны дзяўчаты ўжо займаліся сэксам, а іншыя нават не ведалі, што такое мастурбацыя. Ды і не цікава ім было. Акрамя таго, ёсць жа строгія, рэлігійныя сем’і…

Было б крута, калі б у нашых школах існавалі дадатковыя курсы сэксуальнай адукацыі: загадзя заяўляецца тэма (напрыклад, кантрацэпцыя), і на заняткі прыходзяць усе, каму цікава паслухаць.

…Свайго мужа я сустрэла, калі развіталася з былым хлопцам. Памятаю, як мне было няёмка казаць, што ён у мяне не першы: у галаве ўсё яшчэ сядзела, што ў мужчыны ты павінна быць першай і адзінай. І, канечне ж, выйсці за гэтага першага замуж. Пра тое, што можна падабацца іншым, мець нейкія фантазіі, і думак не было. Але будучы муж тады адрэагаваў спакойна, за што я яму вельмі ўдзячная.

Уласную сэксуальнасць я яшчэ працягваю спасцігаць. У жанчын увогуле цалкам лібіда раскрывае сябе толькі бліжэй да 30 гадоў. Гэта хлопчыкі з дзяцінства ведаюць сваё цела: ад чаго ўзбуджаюцца, сакрэты разрадкі. Некаторыя ж дзяўчаты ў гэтым узросце нават ніколі не разглядалі ў люстэрку, што ў іх знаходзіцца ніжэй за пояс. 

Я прайшла цярністы шлях ад дзяўчынкі, на якую начапілі мноства пурытанскіх ярлыкоў, да сэксолага, які можа дапамагаць іншым з такімі ж праблемамі. Усе вакол займаюцца сэксам, нараджаюцца дзеці, але мы чамусьці так мала пра яго размаўляем, гэта ўсё яшчэ тэма-табу. Чаму так?

Навучыцеся размаўляць. Як толькі вы пойдзеце партнёру насустрач, ён падкажа вам, якім нестандартным спосабам можна падоўжыць хвіліны асалоды. Ваша жанчына раскажа пра важнасць доўгай прэлюдыі, растлумачыць, што вільготна — гэта не заўсёды значыць «можна». А дзеці будуць удзячныя, калі вы скажаце ім, што схемы ў порна — не заўсёды праўда. Многія праблемы знікнуць самі сабой пасля фразы «нам трэба пагаварыць».

Каментары59

Цяпер чытаюць

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Усе навіны →
Усе навіны

Кілеру банды Марозава выставілі абвінавачванне4

Амерыканская разведка: Пуцін як ніколі раней цвёрды ў намеры працягваць вайну15

Былая пракурорка анексаванага Крыма Наталля «Няш-мяш» Паклонская стала Радведай14

Колькасць працоўных мігрантаў вырасла ў Беларусі ў паўтара раза. Расце і злачыннасць сярод замежнікаў9

«Аднавілі грамадскі парадак, не саступіўшы патрабаванням новых выбараў». Што піша Грокіпедыя пра пратэсты, Лукашэнку, мову і як дзеліць спадчыну ВКЛ12

Мінск рыхтуе маштабную перабудову Чыжоўкі цягам дзесяці гадоў5

Гульцы мінскага «Дынама» выратавалі і прытулілі кацяня3

У фавелах Рыа-дэ-Жанэйра адбываецца ваенізаваная паліцэйская аперацыя. Вядома пра 64 загінулых3

Пасадзілі падпалкоўніка і былога выкладчыка Вайсковай акадэміі. Ён падтрымаў народ у 2020-м25

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы7

Сілавікі расказалі, за што правялі хапун на тэнісным матчы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць