Прыватныя абвесткі44

Зьбіраем матэрыялы пра гісторыю БНФ

Набліжаецца юбілей Беларускага Народнага Фронту. 20 год таму мужныя людзі стварылі рух, які прывёў Беларусь да Незалежнасьці. Каб годна адзначыць юбілей, просім ахвяраваць у аргкамітэт сьвяткаваньня фота‑, відэаматэрыялы, а таксама рэчы, зьвязаныя зь гісторыяй БНФ.

Набліжаецца юбілей Беларускага Народнага Фронту. 20 год таму мужныя людзі стварылі рух, які прывёў Беларусь да Незалежнасьці. БНФ і сёньня пасьлядоўна бароніць інтарэсы беларускага народа. Каб годна адзначыць юбілей, просім ахвяраваць у аргкамітэт сьвяткаваньня фота‑, відэаматэрыялы, а таксама рэчы, зьвязаныя зь гісторыяй БНФ.

Сабраныя матэрыялы маюць быць ужытыя у стварэньні выставы пра гісторыю БНФ, вытворчасьці відэароліка, а таксама ў аздабленьні сьвяточнай друкаванай прадукцыі.

У прыватнасьці, шукаем

фота – і відэаматэрыял з масавых акцыяў 1989‑1991гг, Аргкамітэту 1988, Зьездаў 1989 і 1991 гг, фракцыі БНФ у Вярхоўным Савеце, выбарчай кампаніі 1994 г, альтэрнатыўныя прэзыдэнцкія выбары 1999 г, акцыяў і кампаніяў 1988 – 2008

здымкі і іншыя матэрыялы пра заснавальнікаў БНФ (Бяляцкі, Вячорка, Гуркоў, Дубавец, Івашкевіч В., Івашкевіч Я., Лойка, Сокалаў, Суша, Купава, Марачкін, Арлоў, Барадулін, Белавусаў, Варава, Гілевіч, Грыцкевіч, Дзьмітрук, Дракахруст, Конан, Мальдзіс, Масьлюк, Пазьняк, Садоўскі, Сьвістуновіч, Тарасаў, Трусаў, Тумаш, Чарняўскі, Шунейка, Якавенка)

узоры улётак, газэт і іншай прадукцыі, выпушчанай сябрамі ці прыхільнікамі БНФ

Ласкава просім дасылаць матэрыялы на электронны адрас Аргкамітэту па адзначэньні юбілею [email protected], а таксама на адрас Сядзібы Партыі БНФ – 220005, Менск, пр. Машэрава, 8.

Матэрыялы вы можаце таксама пакінуць у сакратароў сядзібы БНФ з панядзелка па пятніцу з 10:00 па 20:00, падпісаўшы «У аргкамітэт 20‑годзьдзя БНФ»

З павагай,

Аргкамітэт па адзначэньні 20‑годзьдзя Беларускага Народнага Фронту

Каментары4

Цяпер чытаюць

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Усе навіны →
Усе навіны

«Акулёнак ту-ру-ру-ру». Як з 90‑секунднага дзіцячага роліка вырас 400‑мільённы бізнэс2

Гіганцкі катлаван замест магіл. Вось як выглядае будоўля Акадэміі КДБ на Залатой Горцы5

«Чакаем, што з намі будуць кансультавацца». Заходнія палітыкі — пра тайны мірны план ЗША8

Лукашэнка сказаў, што паляціць у М'янму і Алжыр, а ў снежні сустрэнецца з амерыканцамі2

Лукашэнка: Некаторыя рэктары дастукаліся да антыдзяржаўнай палітыкі і сталі царкамі10

Хлопцы здымалі ролік для сацсетак пра важнасць правіл дарожнага руху — за гэта іх аштрафавала ДАІ1

Два новыя рэктары, гендырэктар МТЗ і намеснікі міністраў — новыя прызначэнні1

Пракуратура заблакавала сайт з беларускімі кнігамі і сувенірамі2

Літва не будзе кампенсаваць страты перавозчыкаў, якія захраслі ў Беларусі6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

28 пунктаў «мірнага плану» ЗША — поўны спіс

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць