Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў аб стварэнні ў краіне новага роду войскаў — касмічных. Ініцыятыва была агучана падчас выступу перад вайскоўцамі Корпуса марской пяхоты ў Каліфорніі. Трамп ахарактарызаваў падзею як «грандыёзную», паведамляе Fox News.

Свой выступ прэзідэнт ЗША пачаў з пахвалы амерыканскіх вайскоўцаў і іх сем'яў. Ён ад імя народа выказаў падтрымку і сказаў, што хутка ім значна падвысяць зарплату.
«[Раней] я казаў, што нам, магчыма, патрэбны новы род войскаў, але я не быў абсалютна сур'ёзны, — сказаў Трамп. — Але цяпер я лічу гэта выдатнай ідэяй. Мы ствараем касмічныя войскі. Гэта грандыёзна».
Ён назваў наступнае нарошчванне фінансавання ваеннае сферы самым вялікім з часоў Рональда Рэйгана і адным з самых буйных за ўсю гісторыю ЗША. Па словах прэзідэнта, меркаваны ваенны бюджэт на 2019 год складзе 716 мільярдаў даляраў.
Каментары