Літоўскі бок будзе высвятляць, чаму беларуску так пільна надглядалі на мяжы
Гедымінас Кулікаускас, прадстаўнік крымінальнай службы літоўскай мытні, пацвердзіў Delfi, што надгляд Нікі Кошар сапраўды праводзіўся.

Ніка Кошар. Фота са старонкі ў фэйсбуку.
Мутная гісторыя: беларуска, якая займаецца магіяй, сцвярджае, што ў аэрапорце Вільні ёй гвалтоўна зрабілі эндаскапію
«Рэагуючы на інфармацыю ў сацыяльных сетках пра нібыта неправамерныя паводзіны супрацоўнікаў мытні падчас надгляду грамадзянкі Беларусі, мы інфармуем, што 15 сакавіка ўказаная асоба сапраўды была правераная ў аэрапорце Вільні па падазрэнні ў кантрабандзе наркотыкаў. У цяперашні час праводзіцца расследаванне абставінаў і ходу надгляду, а таксама — ці не была падчас праверкі асобы парушаная працэдура, устаноўленая для такіх выпадкаў. Па завяршэнні расследавання мы неадкладна паведамім вам пра вынікі», — гаворыцца ў каментары Гедымінаса Кулікаускаса.
Каментары