Навука і тэхналогіі11

Створаны рэкордна тонкі эндаскоп, які пранікае глыбока ў мозг і не пашкоджвае яго

Даследчыкі распрацавалі эндаскоп, які ў 5—10 разоў танчэйшы за камерцыйныя аналагі. Гэта дазваляе ўводзіць зонд глыбока ў мозг, не наносячы органу пашкоджанняў. Выпрабаванні на мышах прадэманстравалі, што прылада працуе досыць хутка, каб адсочваць актыўнасць асобных нейронаў, паведамляецца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Biomedical Optics Express камандай навукоўцаў з ЗША.

Photo: Global Look Press

Прынцып зандавання заснаваны на флуарэсцэнцыі. Зонд уяўляе сабой трубку з оптавалакна дыяметрам усяго 125 мікраметраў, па якой распаўсюджваецца светлавая хваля. Наканечнік эндаскопа выпраменьвае святло, якое ўзбуджае малекулы бялку-маркера. У адказ актыўныя нейроны свецяцца, і іх малюнак па тым жа валакне перадаецца ў камп'ютар-аналізатар. Прамень святла, што выходзіць з зонда, можна перамяшчаць, не рухаючы сам эндаскоп і не траўмуючы мозг.

Спачатку аўтары выпрабавалі прыладу на культурах клетак. Затым надышла пара жывых грызуноў. Пад анестэзіяй мышам павольна ўвялі зонд глыбока ў мозг. У гэтай працэдуры не было нічога небяспечнага.

«Адна з пераваг выкарыстання настолькі тонкага эндаскопа ў тым, што, калі вы апускаеце яго ў мозг, вы можаце бачыць усе крывяносныя сасуды і перамяшчаць валакно, каб пазбегнуць іх пашкоджання», — кажа кіраўнік даследавання Шэй Ахаян.

Прылада дазваляе атрымліваць аб'ёмныя выявы. Дадатковая перавага прыбора складаецца ў тым, што малюнак можа быць рознакаляровым. Гэта можна выкарыстоўваць, напрыклад, для таго, каб адсачыць узаемадзеянне некалькіх нейронаў, пазначаных рознымі колерамі.

Акрамя таго, новы эндаскоп, у адрозненне ад сваіх аналагаў, дазваляе разглядаць не толькі клеткі, непасрэдна прылеглыя да наканечніка, але і нейроны, якія знаходзяцца на адлегласці да ста мікраметраў ад яго.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам22

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Усе навіны →
Усе навіны

Пуцін не бачыць сэнсу ў сустрэчы з Зяленскім 4

«Першы месяц мяне шакаваў». Беларуска распавяла, колькі зарабляе на здачы кватэры на суткі ў Гродне10

Маладзечанец Дзмітрый «Аса» Асанаў паклаў непераможнага Лаіда Дуадзі ў трэцім раўндзе2

«Мы недаацэньваем маштаб асобы Кадырава. Тое, што нам здавалася немагчымым, магчыма»11

Каго больш цэняць жанчыны — тых, хто кажа «Я цябе кахаю», або тых, хто мые посуд?8

Таямнічая і ўплывовая Меланія. Новы падыход жонкі прэзідэнта Трампа да ролі першай лэдзі

Пяскоў: Пуцін запрасіў Зяленскага ў Маскву «пагаварыць, а не капітуляваць»7

«Мінская праўда» апублікавала прэс-рэліз Аб'яднанага пераходнага кабінета і пахваліла яго працу4

Арына Сабаленка трэці год запар выйшла ў фінал US Open6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам22

Дырэктарка эталоннага калгаса ў Добрушы 12 гадоў хавала падзеж і збівала падначаленых. Аднаго спрабавала накарміць сіласам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць