Грамадства2929

«Кіраўніцтва за гэта адказвае!» — з работнікаў «Мінскэнерга» прымусова збіраюць грошы на Чырвоны Крыж

У «Нашу Ніву» звярнуліся супрацоўнікі «Мінскіх цеплавых сетак», філіяла РУП Мінскэнерга. Яны паведамілі, што на прадпрыемстве збіраюць па 5 рублёў на беларускі Чырвоны Крыж. Тым, хто здаваць не хоча, пагражаюць праблемамі і зніжэннем заробку.

Агулам на прадпрыемстве мусяць сабраць з работнікаў 7 тысяч 600 рублёў.

У Мінскэнерга паведамілі, што грошы сапраўды збіралі.

«Гэта збіраліся грошы па філіяле «Мінскія цеплавыя сеткі». Колькі здалі, пакуль не скажу, але народ адклікаецца», — адказала Валянціна Шавель, работнік філіяла і старшыня мясцовай арганізацыі Чырвонага крыжа.

Але ці будуць наступствы, калі не здаць тыя няшчасныя 5 рублёў?

Так, адказвае суразмоўца, будуць.

«Як вам сказаць… Выканкам Ленінскага раёна адчытваецца за гэта ў гарвыканкаме. Адміністрацыя нашага прадпрыемства таксама адчытваецца. Гэта такая грамадская дзейнасць, у якой мы абавязаны раз на год прыняць удзел. Гэтую стаўку ў 5 рублёў Чырвоны крыж сам вылічвае, сыходзячы з базавай велічыні, у іх там свая сістэма нейкая, - кажа Шавель. -

Я лічу, трэба адгукнуцца, каб наш філіял не выглядаў няшчасна. Калі не здаць, то што будзе? Калі тое будзе, як у мінулым годзе, калі падраздзяленні адказваліся, то тады Аляксандр Сідараў даваў іншую каманду, больш жорсткую, разумееце? Бо яшчэ раз кажу, гэта робіць справаздачу наша кіраўніцтва Бузо і Сідараў, у выканкаме Ленінскага раёна. Я лічу, што 5 рублёў не зусім такая сума, каб упірацца».

Каментары29

Цяпер чытаюць

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Усе навіны →
Усе навіны

Расійскі ўдарны верталёт Ка-52 збілі сяброўскім агнём5

Канфлікт у мінскай школе: Дырэктар не пусціў сына на ўрокі з-за знешняга выгляду31

Маці Кацярыны Ваданосавай не вышлюць з Польшчы ў Літву — рашэнне суда5

У Варшаве асуджаны на пажыццёвае забойца беларускі Лізы падаў апеляцыю

Расійскай спявачцы Наока далі штраф за песню Манетачкі. Яна выконвае на вуліцы песні забароненых музыкантаў3

Мабільны аператар life:) рыхтуе рэбрэндынг11

Фонд Карпянкова «Маладая гвардыя» працаўладкоўвае жонак губазікаўцаў. Якія там заробкі?20

У Мінску здаюць зусім разбітую кватэру наогул без нічога. Уладальнік сцвярджае, што рамонт не патрэбны.5

З перасадкай на «Акадэміі навук». Праекціроўшчыкі расказалі, якой можа быць чацвёртая лінія мінскага метро

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Мяжа Беларусі і Літвы закрытая на месяц

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць