Спорт

З футбольнай лігі вылятаюць «Лякаматыў», «Дарыда» і «Савіт»

За два туры да фінішу стала ясна, хто няўдачнікі чэмпіянату па футболе ў вышэйшай лізе.

За два туры да фінішу вызначыліся два з трох няўдачнікаў чэмпіянату Беларусі па футболе ў вышэйшай лізе
— мінскі "Лакаматыў", які дэбютаваў сёлета, і "Дарыда" са Ждановічаў, якая выступала сярод мацнейшых з 2003 года. Незалежна ад выніку сустрэч, што засталіся, яны не змогуць падняцца вышэй за 14-е месца.
Магілёўскі "Савіт", які займае 15-ю пазіцыю, тэарэтычна можа выйсці з зоны вылету,
паколькі мае гульню ў запасе. Каб захаваць прапіску ў лізе, камандзе трэба выйграць усе тры сустрэчы (супраць брэсцкага "Дынама", БАТЭ і мінскага "Дынама") і спадзявацца на паражэнні адной з трох каманд, што стаяць вышэй, — "Нёмана", "Тарпеда" альбо "Гомеля".

Салігорскі "Шахцёр" здолее ўмяшацца ў медальную спрэчку тройкі лідэраў — БАТЭ, сталічнага "Дынама" і МТЗ-РІПА — толькі ў выпадку перамог у апошніх двух турах і двух няўдач МТЗ-РІПА.

Вынікі матчаў, што адбыліся 25 кастрычніка:

"Смаргонь" — "Дарыда" — 3:1 (Калодзін, 5, Швец, 53, Літвінчук, 90+3 — Каролік, 65),
"Гомель" — "Лакаматыў" — 1:0 (Мкртчан, 37),
"Шахцёр" (Салігорск) — "Дынама" (Мінск) — 0:1 (Мбанангой, 56),
"Савіт" (Магілёў) — МТЗ-РІПА (Мінск) — 1:2 (Марозаў, 13 — Кварацхелія, 64, Талканіца, 73),
"Нёман" (Гродна) — "Дняпро" (Магілёў) — 2:1 (Чумачэнка, 6, Кавалёнак, 56 — Сазанкоў, 24),
"Нафтан" (Наваполацк) — "Віцебск" — 0:0,
"Граніт" (Мікашэвічы) — "Тарпеда" (Жодзіна) — 0:0.

Становішча каманд:

БАТЭ — 60 ачкоў (розніца мячоў 49-16),
"Дынама" (Мн) — 56 (43-27),
МТЗ-РІПА — 54 (61-34),
"Шахцёр" — 48 (49-32),
"Віцебск" — 47 (35-25),
"Дынама" (Бр) — 44 (36-30),
"Нафтан" — 42 (38-35),
"Дняпро" — 38 (45-40),
"Смаргонь" — 33 (22-38),
"Граніт" — 32 (33-33),
"Гомель" — 30 (33-45),
"Тарпеда" — 30 (23-31),
"Нёман" — 29 (34-39),
"Лакаматыў" — 22 (25-47),
"Савіт" — 21 (26-52),
"Дарыда" — 19 (25-52).

БАТЭ правёў 26 гульняў, "Тарпеда", "Савіт", — па 27, астатнія клубы — па 28.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве8

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску значна выраслі тарыфы на эвакуацыю аўтамабіля і штрафстаянку2

Беларус напаў на хлопчыка ў маскоўскім аэрапорце. Дзіця ў коме24

11-гадовы школьнік гуляўся з порахам у бабулі і атрымаў моцныя апёкі галавы1

Вядомую мінскую трэнерку па танцах асудзілі за палітыку4

Тур абяцае кампрамат на тых, хто праз тыкток скардзіцца на ўлады28

Ва Украіне загінуў 42-гадовы выкладчык Полацкага ўніверсітэта, які пайшоў ваяваць за Расію36

Вызвалены з турмы ў Беларусі грамадзянін Латвіі: За тры гады страціў 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў12

Маладыя беларусы набылі дом за 42 рублі і пераробліваюць яго ў здымачную пляцоўку3

У Азербайджане выкладчыка асудзілі на 15 гадоў за перапіску з армянамі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве8

Хто той неадэкватны беларус, які ляснуў дзіцятка галавой аб падлогу ў маскоўскім Шарамеццеве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць