Грамадства6666

Уласнік рэстарана ў Курапатах прапануе грамадскасці некалькі кампрамісных варыянтаў

Рыгор Кастусёў (зьлева) і Юрась Зянковіч (справа) на пікеце супраць адкрыцьця рэстарана ля Курапатаў, 14 чэрвеня 2018

Лідар партыі БНФ Рыгор Кастусёў і сябар партыі, амерыканскі адвакат Юрась Зянковіч дасягнулі «прынцыповай дамоўленасці» аб правядзенні сустрэчы ўсіх зацікаўленых бакоў для дасягнення кампрамісу адносна канфлікту вакол рэстарана «Паедзем, паядзім», што за 50 мэтраў ад мэмарыялу ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Курапатах. Пра гэта Кастусёў і Зянковіч сказалі Радыё Свабода.

У сустрэчы, паводле іх, возьмуць удзел як прадстаўнікі грамадзкасьці, уладаў і буйнога бізнэсу, так і ўладальнікі рэстарану.

«Нам давялося правесьці некалькі прадуктыўных сустрэч з адным з уладальнікаў рэстарану Леанідам Зайдэсам. Ён аказаўся вельмі адкрытым да размовы і канструктыву чалавекам. Цягам перамоваў нам удалося дасягнуць узаемапаразуменьня і прыйсьці да высновы, што праблему магчыма вырашыць толькі ў сумеснай супрацы, — сказаў Зянковіч. — Сустрэча адбудзецца 29 чэрвеня або на тэрыторыі рэстарана, або на нейтральнай пляцоўцы».

Па словах прадстаўнікоў партыі БНФ, папярэдне ўзгоднена, што на сустрэчу будуць запрошаныя чыноўнікі Менгарвыканкаму, Менаблвыканкаму, Мінкультуры, дыпляматы, абаронцы Курапатаў, Таварыства аховы помнікаў, дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Анісім, Канапацкая і Марзалюк, бізнэсмэны Юры Зісэр і Віктар Пракапеня.

Кастусёў і Зянковіч сьцьвярджаюць, што ў абмеркаваньні будуць удзельнічаць і тыя, хто пратэстуе супраць рэстарану. Праяўляюць зацікаўленасьць і прадстаўнікі некаторых буйных габрэйскіх арганізацый, якія «абавязкова будуць запрошаныя на перамовы».

«Падчас перамоваў уладальнік рэстарацыі прапануе некалькі варыянтаў, кожны зь якіх можа быць падтрыманы грамадзкасьцю. Напрыклад, выкуп тэрыторыі за меншы, чым балянсавы, кошт, ці правядзеньне вялікай працы па ўладкаваньні Курапатаў і ўсталяваньні папярэдне распрацаванага мэмарыяльнага комплексу, — сказалі Свабодзе Кастусёў ды Зянковіч. — Таксама спадар Зайдэс прадставіць шмат дакумэнтаў-прапановаў, зь якімі ён зьвяртаўся да Мінкульту за апошнія 5—6 год з мэтай распрацоўкі комплексу і атрымаў шматлікія адмовы».

Суразмоўцы падкрэсьліваюць, што ўсе, «хто мае прапановы, будуць сядзець за круглым сталом».

Каментары66

Цяпер чытаюць

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы2

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Усе навіны →
Усе навіны

Ва Украіне загінуў беларускі добраахвотнік «Месяц»6

Прэзідэнт Польшчы наклаў вета на папраўку да закона аб дапамозе грамадзянам Украіны8

Трамп: Вайна Расіі і Украіны — асабісты канфлікт, а Пуцін не сустракаецца з Зяленскім, бо яго не любіць9

Работнікаў дзяржпрадпрыемстваў абавязваюць непасрэдна пералічваць грошы на Беларускі Чырвоны Крыж2

Пасля канцэрта Каржа з Польшчы дэпартавалі трох беларусаў6

Рэжысёр Вудзі Ален узяў удзел у Маскоўскім тыдні кіно, дзе захапляўся Расіяй і Дастаеўскім6

Жлобінскі водаканал наглядна паказаў, чаму нельга кідаць вільготныя сурвэткі ва ўнітаз9

Бункеры, укладанні ў знешнасць замест розуму. Баючыся эры штучнага інтэлекту, людзі кідаюцца ў крайнасці2

У Лідзе да Дня беларускага пісьменства з'явіліся лаўкі-пазлы

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы2

Анатоль Котаў ужо выязджаў у Турцыю і лічыў яе бяспечнай — крыніцы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць